Помнік героям віцебскага падполля. Віцебск, г.
- Подробности
- Створана 12.11.2021 08:46
- Адноўлена 12.11.2021 08:46
Помнік віцебскім падпольшчыкам знаходзіцца на Смаленскай плошчы (вуліца Чырвонабрыгадная).
3 канца 1941 года ў горадзе дзейнічала падпольная камсамольска-маладзёжная група пад кіраўніцтвам Л. Д. Бярозкінай. У групу ўваходзілі 3. Ц. Васільева, М. У. Вараб'ёў, Я. Я. Ваўчок, П. I. Гаўберг-Іванова, М. I. Захараў, В. Д. Карняшонак і інш. Падпольшчыкі вялі антыфашысцкую агітацыю, збіралі разведданыя, дапамагалі байцам і камандзірам Чырвонай Арміі, якія трапілі ў палон, дабрацца да партызан. Летам 1942 года група наладзіла выпуск лістовак у нямецкай друкарні. У пачатку верасня 1942 года патрыёты рыхтавалі ўзрыў гарадскога вузла сувязі. У горад былі дастаўлены міны і ўзрыўчатка, але правакатар выдаў падпольшчыкаў. 7 верасня 1942 года гітлераўцы схапілі Л. Д. Бярозкіну і М. У. Вараб'ёва. Пазней былі арыштаваны М. I. Захараў, 3. Ц. Васільева. Падчас друкавання лістовак арыштаваны Я. Я. Ваўчок і В. Д. Карняшонак. 22 верасня 1942 года пасля катаванняў усіх павесілі. У 1942–1943 гг. акупанты загубілі на плошчы і многіх іншых удзельнікаў віцебскага камуністычнага падполля. Усяго ў акупаваным Віцебску дзейнічала звыш 60 падпольных груп, якія збіралі звесткі пра размяшчэнне нямецкіх часцей, знаходзілі неабходныя дакументы, накіроўвалі партызанам медыкаменты.
У 1968 годзе на ўшанаванне памяці падпольшчыкаў, пакараных на месцы гібелі членаў падпольнай групы Л. Д. Бярозкінай, пастаўлены помнік (скульптар А. Паўлючук, архітэктар А. Бельскі; граніт, бутавы камень; вышыня 8 м) – прамавугольная стэла з урэзаным у яе гранітным блокам, некалькі ссунутым адносна вертыкальнай восі. У блоку – барэльефная выява твараў юнака і дзяўчыны. Абагульнена трактаваная пластыка твараў перадае збіральныя вобразы гераічных змагароў падполля. На стэле – памятны надпіс.
ЛІТАРАТУРА
1. Дарафеенка, М. У. Помнік віцебскім падпольшчыкам / М. У. Дарафеенка, Л. Г. Лапцэвіч // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 76–77.
2. Памятник героям Витебского подполья // В граните и бронзе: памятники и памятные знаки Витебска / А. М. Подлипский. – Витебск : Витебская областная типография, 2015. – С. 70–72.
3. Памятник героям Витебского подполья // Витебск : путеводитель / текст Л. Хмельницкая ; фото: В. Базан, С. Плыткевич. – Минск : Рифтур, 2006. – С. 33.
4. Памятник героям Витебского подполья // С памятью в сердце : иллюстрированный справочник / сост.: Ю. Р. Артемчук [и др.] ; ред.: Л. С. Ананич [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 90.
5. Памятник подпольщикам // Витебск : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – Минск : БелСЭ, 1988. – С. 274.
6. Подлипский, А. М. Из когорты непокоренных / А. Подлипский. – Витебск : Витебская областная типография, 2012. – 48 с.
7. Помнік героям-падпольшчыкам // Віцебскі рабочы. – 1968. – 9 мая. – С. 1.
8. Участники Витебского подполья, погибшие в годы Великой Отечественной войны // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 369–375.