Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнік на магіле невядомага салдата. Віцебск, г.

Помнік на магіле невядомага салдата знаходзіцца на вуліцы Цэнтральнай у г. п. Руба, перад будынкам сярэдняй школы. Тут пахаваны савецкі воін, які загінуў у барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Ён адзін з тых многіх тысяч салдат, ні прозвішчаў, ні імёнаў якіх мы не ведаем. Яго астанкі знайшлі выпадкова, падчас пракладвання дарогі. Адбылося гэта ў 1965 годзе, тады яго перапахавалі ў пасёлку і паставілі часовы помнік. Праз дзесяць гадоў на магіле пастаўлены новы абеліск (скульптар В. Касіцын, архітэктар А. Іванін; бетон; вышыня 6 м). Ён уяўляе сабой стэлу, якая пашыраецца ўверсе і плаўна пераходзіць у скульптурную паўфігуру салдата. У адной руцэ салдат трымае аўтамат, ва ўзнятай другой – сцяг. Выразны сілуэт, абагульненая мадэліроўка скульптурных формаў, дынамізм кампазіцыі надаюць помніку манументальнасць.

 

Помнік на магіле невядомага салдата. г. Віцебск. Фота з сайта https://www.sb.by/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Магіла невядомага салдата // Памяць. Беларусь : рэспубліканская кніга / галоўная рэдакцыя: Б. І. Сачанка [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1995. – С. 113

2. Могила неизвестного солдата // Витебск : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – Минск : БелСЭ, 1988. – С. 243.

3. Памятник Неизвестному Солдату // В граните и бронзе: памятники и памятные знаки Витебска / А. М. Подлипский. – Витебск : Витебская областная типография, 2015. – С. 99–100.

4. Ярмоленка, Г. М. Магіла невядомага салдата / Г. М. Ярмоленка // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 86.