Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнік на месцы былога лагера смерці «5-ы полк». Віцебск, г.

Абеліск на месцы былога лагера смерці «5-ы полк» (архітэктар А. Бельскі) знаходзіцца ў канцы сучаснай вуліцы Цітова.

Лагер «5-ы полк» (шталаг № 313) для савецкіх ваеннапалонных, а затым і канцэнтрацыйны лагер для грамадзянскіх асоб быў створаны ў верасні 1941 года ў паўночна-заходняй частцы горада на тэрыторыі былога 5-га чыгуначнага палка. Размяшчаўся ён па абодвух баках рова, дзе стаяла некалькі паўразбураных непрыдатных для жылля баракаў, абнесеных калючым дротам, тры назіральныя вышкі з кулямётамі. У 1941 годзе тут знаходзілася каля 40 тыс. ваеннапалонных, амаль усе яны былі знішчаны. Пасля іх знішчэння да ліпеня 1944 года лагер выкарыстоўваўся ў якасці перасыльнага і для грамадзянскага насельніцтва. Вясной 1943 года ў ім знаходзілася каля 20 тыс. мясцовых жыхароў, вясной 1944 года – амаль усе жыхары, якія яшчэ засталіся ў горадзе. Праз лагер усяго прайшло каля 150 тыс. чалавек, прыблізна 80 тыс. з якіх загінула, у т. л. 12 тыс. мірных жыхароў.

У 1964 годзе да 20-годдзя вызвалення Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на месцы гібелі людзей быў усталяваны помнік. Гэта 20-метровы чатырохгранны абеліск пірамідальнай формы. На мемарыяльнай дошцы надпіс: «Тут пахаваны дзясяткі тысяч савецкіх грамадзян, якія былі па-зверску закатаваны і расстраляны фашыстамі ў лагеры смерці. 1941–1944».

У 1998 годзе па ініцыятыве былых вязняў віцебскі гарвыканкам прыняў рашэнне аб добраўпарадкаванні тэрыторыі былога лагера смерці. Планавалася, што на гэтым месцы будзе пабудаваны мемарыял, яго паэтапнае будаўніцтва завяршыцца ў 2005 годзе. Аўтар архітэктурна-мастацкай канцэпцыі мемарыяльнага комплексу – архітэктар А. Бельскі. Праект распрацаваны архітэктарамі Ю. Сакалоўскім і А. Давыдуліным. Часткова яго элементы былі ўвасоблены ў жыццё.

У 2005 годзе побач з абеліскам усталяваны 15-метровы металічны праваслаўны крыж, у 2012 годзе адбылося ўрачыстае адкрыццё капліцы з набат-звонам.

Падчас акцыі па добраўпарадкаванні тэрыторыі былога лагера смерці «5-ы полк» у красавіку 2019 года яе ўдзельнікамі была закладзена бярозавая алея.

У 2021 годзе па праекце віцебскага скульптара С. Сотнікава адкрыты памятны знак вязням канцэнтрацыйных лагераў Віцебскай вобласці. Скульптурная кампазіцыя ўяўляе сабой адчыненыя вароты: з аднаго боку – рэльефная выява людзей, якія стаяць за калючым дротам каля дзвярэй лагера, з другога – вялікая карта Віцебскай вобласці, на якой абазначаны месцы, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны дзейнічалі гета, турмы, канцэнтрацыйныя і рабочыя лагеры для ваеннапалонных і грамадзянскага насельніцтва, месцы масавага знішчэння яўрэяў.

 

Абеліск на месцы былога лагера смерці «5-ы полк» (1964). г. Віцебск. Фота з сайта https://wwii.space/Абеліск на месцы былога лагера смерці «5-ы полк» і памятны знак вязням канцэнтрацыйных лагераў Віцебскай вобласці. г. Віцебск. Фота з сайта https://belarus24.by/Абеліск на месцы былога лагера смерці «5-ы полк» (сучасны выгляд). г. Віцебск. Фота з сайта https://avatars.mds.yandex.net/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Быньков, А. Набат нашей памяти / А. Быньков // Народнае слова. – 2012. – 28 чэрв. – С. 2.

2. Каролевич, Э. Праздник со слезами на глазах: в Витебске почтили память жертв фашизма и открыли памятный знак узникам концентрационных лагерей / Э. Каролевич // Витебские вести. – 2021. – 13 апр. – С. 1–2.

3. Крупица, Н. Услышать витебский набат, как Бухенвальдский / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2004. – 13 апр. – С. 3.

4. Лагерь смерти «5-й полк» / [сост.: А. М. Подлипский, В. А. Ризо]. – Витебск : Витебская областная типография, 2014. – 80 с.

5. Лагеря смерти // Витебск : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – Минск : БелСЭ, 1988. – С. 215–216.

6. Мемориал «5-ый полк» // С памятью в сердце: иллюстрированный справочник / сост.: Ю. Р. Артемчук [и др.] ; ред.: Л. С. Ананич [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 90.

7. Месца размяшчэння лагера смерці // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 71.

8. Метла, А. Памяти жерт фашизма / А. Метла // Витебский курьер. – 2001. – 13 апр. – С. 4.

9. На месте концлагеря – Долина Скорби // Рэспубліка. – 2009. – 23 крас. – С. 3

10. Обелиск на месте бывшего лагеря смерти // Витебск : путеводитель / текст Л. Хмельницкая ; фото: В. Базан, С. Плыткевич. – Минск : Рифтур, 2006. – С. 30.

11. Обелиск на месте концлагеря «5-й полк» // Витебск за один день : [путеводитель : история, хронология, музеи, театры, гостиницы, памятные места, современный город, маршруты] / Л. Хмельницкая. – Минск : Рифтур, 2013. – С. 52.

12. Памятник жертвам фашистского террора на месте бывшего концлагеря «5-й полк» // В граните и бронзе: памятники и памятные знаки Витебска / А. М. Подлипский. – Витебск : Витебская областная типография, 2015. – С. 72–73.

13. Подлипский, А. Лагерь смерти «5-й полк» / А. Подлипский // Витебский проспект. – 2013. – 14 нояб. – С. 5.

14. Прусаков, А. «5-й полк: память – боль не утихает»/ А. Прусаков // Народнае слова. – 2002. – 11 крас. – С. 3.

15. Сеньков, В. Земной поклон и сердечная благодарность / В. Сеньков, А. Самотой // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 13 апр. – С. 2.

16. Шпаковская, Г. «5-й полк» помнит / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2017. – 13 апр. – С. 2.

17. Шпаковская, Г. Решено – сделано / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2019. – 11 апр. – С. 1.