Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнік на месцы расстрэлу вязняў віцебскага гета. Віцебск, г.

Рашэнне гітлераўскага камандавання аб паэтапным знішчэнні яўрэйскага насельніцтва падчас нямецка-фашысцкай акупацыі Віцебска было прынята амаль адразу пасля стварэння віцебскага гета, якое дзейнічала ў горадзе з ліпеня па снежань 1941 года. Масавыя расстрэлы яўрэяў здзяйсняліся як у самім горадзе, так і ў яго наваколлях.

Адным з асноўных месцаў, дзе праходзілі расстрэлы вязняў гета, з'яўляўся Ілаўскі (Тулаўскі) роў, які знаходзіўся ва ўсходняй частцы горада, па дарозе з Віцебска ў пас. Тулава. У Ілаўскім рове да сярэдзіны кастрычніка 1941 года было знішчана звыш 10 тыс. яўрэяў. Усяго, па розных дадзеных, у Віцебску загінула каля 20 тыс. чалавек.

У 1995 годзе на месцы масавых расстрэлаў у Ілаўскім (Тулаўскім) рове быў усталяваны памятны знак. І пасля гэтага на працягу некалькіх гадоў ішоў збор сродкаў на стварэнне мемарыяла. Свой уклад унеслі гараджане, іх дзеці і ўнукі, якія жывуць у розных краінах, бізнесмены, грамадскія арганізацыі. Істотную дапамогу ў добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол помніка аказалі гарадскія і абласныя ўлады. У 2010 годзе на месцы памятнага знака з'явіўся помнік (скульптар В. Магучы; архітэктар В. Шаронаў). У цэнтры кампазіцыі 2,5-метровая бронзавая скульптура. Гэта стылізаваная фігура жанчыны з ранай у сэрцы, якая нагадвае па форме Зорку Давіда (магендавіда). На памятным знаку, адлітым з бронзы, і гранітным уваходным камені зроблены надпісы на трох мовах (на ідышы, беларускай і англійскай): «У памяці нашай заўсёды» і «Тут у 1941 годзе гітлераўцы расстралялі каля 10 тыс. яўрэяў».

 

Помнік на месцы расстрэлу вязняў віцебскага гета. Фота з сайта http://www.mishpoha.org/Уваходны камень на месцы расстрэлу вязняў віцебскага гета. Фота з сайта https://wwii.space/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Евреи, погибшие в Витебске в 1941–1944 гг. // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 417–431

2. Мемориал узникам еврейского гетто // С памятью в сердце : иллюстрированный справочник / сост.: Ю. Р. Артемчук [и др.] ; ред.: Л. С. Ананич [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 92.

3. Памятник на месте расстрела узников витебского гетто // В граните и бронзе: памятники и памятные знаки Витебска / А. М. Подлипский. – Витебск : Витебская областная типография, 2015. – С. 77 –78.

4. Пастернак, Т. Мемориальный знак в Тулово / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2010. – 29 чэрв. – С. 2.

5. Пастернак, Т. Холокост. Взгляд через 65 лет / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2010. – 26 студз. – С. 6.

6. Трапезникова, Л. Забвению не подлежит? / Л. Трапезникова // Беларускі час. –- 2009. – 23 окт. – С. 21.