Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнік Харужай Веры Захараўне. Віцебск, г.

Помнік Веры Захараўне Харужай знаходзіцца на Маскоўскім праспекце, перад будынкам сярэдняй школы № 31. У год святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі школе прысвоена імя Героя Савецкага Саюза Веры Харужай. У гэтай навучальнай установе ўжо каля паўвека шануюць памяць аб адважнай падпольшчыцы, якая стала сімвалам мужнасці і стойкасці для многіх пакаленняў. Яшчэ ў пачатку 70-х гадоў мінулага стагоддзя ва ўстанове адукацыі быў сабраны багаты матэрыял, прысвечаны долі партызанкі і падпольшчыцы.

Помнік В. 3. Харужай усталяваны ў 1973 годзе (скульптар 3. Азгур; бронза, граніт; агульная вышыня 7 м, вышыня скульптуры 1 м). Паясны бронзавы бюст В. 3. Харужай пастаўлены на чатырохгранны шасціметровы пастамент, абліцаваны гранітнымі плітамі. Натхнёны, валявы твар, смелы погляд сведчаць пра мужнасць патрыёткі. Накінуты на плечы шаль надае вобразу жаноцкасць, цеплыню.

Помнік, хоць памеры яго параўнальна невялікія, выглядае манументальным.

 

Помнік Харужай Веры Захараўне. г. Віцебск. Фота з сайта http://www.evitebsk.com/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Абельская, Е. Горячее сердце Веры Хоружей / Е. Абельская // Народнае слова. – 2008. – 31 студз. – С. 8–9.

2. Баскова, В. М. Помнік Харужай / В. М. Баскова, В. В. Церашчатава // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 80–81.

3. Костюкевич, В. Новое о Вере Хоружей / В. Костюкевич // Віцебскі рабочы. – 2005. – 14 мая. – С. 4.

4. Хоружей В. З. памятник // Витебск : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – Минск : БелСЭ, 1988. – С. 373.

5. Памятник Герою Советского Союза Вере Хоружей // В граните и бронзе: памятники и памятные знаки Витебска / А. М. Подлипский. – Витебск : Витебская областная типография, 2015. – С. 62–64.

6. Подлипский, А. М. Последний подвиг Веры Хоружей: письма из оккупированного Витебска / А. М. Подлипский. – Витебск : Витебская областная типография, 2020. – 96 с.