Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнікі Шмырову Мінаю Піліпавічу. Віцебск, г.

Першы помнік Мінаю Піліпавічу Шмырову, аднаму з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, знаходзіцца на вуліцы Чэхава, у парку, на тэрыторыі мемарыяльнага музея, які носіць яго імя. Пастаўлены ў 1969 годзе (скульптар 3. Азгур, архітэктар 3. Озерава; граніт, бутавы камень; агульная вышыня 2,55 м, вышыня скульптуры 1,3 м). Партрэтная паўфігура М. П. Шмырова, пастаўленая на конусападобны пастамент, прыцягвае ўвагу жыццёвай канкрэтнасцю вобраза. Суровы выраз твару, жэст напрацаваных рук, якія энергічна сціскаюць партупею і рэмень, характэрны паварот галавы перадаюць маральную сілу, канцэнтрацыю волі, роздум, адчуванні чалавека, што адказвае за лёс людзей і перажывае асабістую трагедыю. Нешматлікія дэталі – вышытая нацыянальным арнаментам кашуля, падпяразаная рэменем, і баявыя ордэны – дапаўняюць характарыстыку героя. Суровая цэласнасць вобраза, акрэсленасць сілуэта, выразнасць формы надаюць помніку манументальнасць.

Другі помнік М. П. Шмырову знаходзіцца на вуліцы, якая таксама носіць яго імя, каля будынка сярэдняй школы № 43. Ён уяўляе сабой бюст Героя, які ўсталяваны на высокі пастамент. Адкрыццё бюста адбылося ў 1975 годзе. Яго аўтар – самадзейны скульптар Голубеў.

Мінай Піліпавіч Шмыроў (Бацька Мінай) нарадзіўся ў в. Пунішча Віцебскага раёна. У арміі з 1913 года. Быў удзельнікам Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, баёў супраць войск Краснова, Карнілава, Юдзеніча, арганізатарам першага партызанскага атрада ў Віцебскай губерні. 3 1921 года з'яўляўся камандзірам атрада па барацьбе з бандытызмам на Віцебшчыне.

У гады Вялікай Айчыннай вайны ў ліпені 1941 года ён арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад у Суражскім раёне, які потым увайшоў у склад 1-й Беларускай партызанскай брыгады. Партызаны «Бацькі Міная» наносілі ўдары па жалезных дарогах, шашы, водных камунікацыях, узрывалі масты і склады, пускалі пад адхон эшалоны гітлераўцаў. 15 жніўня 1944 года за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, М. П. Шмырову прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Пасля вайны Мінай Піліпавіч быў на савецкай і гаспадарчай рабоце ў Віцебску. У 1947–1963 гг. – дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. Ганаровы грамадзянін Віцебска.

Памёр 3 верасня 1964 года.

У Віцебску яго імем названы вуліца, сквер, яго імя было прысвоена прафесійна-тэхнічнаму вучылішчу № 37, сярэдняй школе № 43.

 

Помнік Мінаю Піліпавічу Шмырову (скульптар 3. Азгур). г. Віцебск. Фота з сайта https://turismplus.ru/Бюст М. П. Шмырова каля будынка ДУА «Сярэдняя школа № 43 г. Віцебска». Фота з сайта https://vitebsk.biz/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ануфриев, В. Батька / В. Ануфриев // Жыцце Прыдзвіння (Вiцебск). – 1998. – 11 крас. – С. 2.

2. Лапцэвіч, Л. Г. Помнік Шмырову / Л. Г. Лапцэвіч // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал. С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 81.

3. Подлипский, А. М. В граните и бронзе: памятники и памятные знаки Витебска / А. М. Подлипский. – Витебск : Витебская областная типография, 2015. – С. 65, 67

4. Шмырёву М. Ф. Памятники // Витебск : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – Минск : БелСЭ, 1988. – С. 383.