Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Мемарыяльны комплекс «За нашу Савецкую Радзіму!». г. Орша

Мемарыяльны комплекс «За нашу Савецкую Радзіму!» (метал, бетон, каменная крошка), другая назва «Кацюша», знаходзіцца ў г. Оршы на вуліцы Камсамольскай. Быў адкрыты ў 1966 годзе ў гонар 25-годдзя першага ў гісторыі войнаў баявога залпа савецкіх рэактыўных установак (мінамётаў). Ён быў здзейснены створанай па дырэктыве Вярхоўнага Галоўнакамандавання 28 чэрвеня 1941 года эксперыментальнай батарэяй рэактыўнай артылерыі БМ-13 («Кацюш») на чале з капітанам І. А. Флёравым.

Месца, з якога былі зроблены пускі, знаходзілася на паўночна-заходняй ускраіне Оршы каля вёскі Пішчалава. Капітан І. А. Флёраў атрымаў загад адкрыць агонь эксперыментальнымі машынамі з рэактыўнымі снарадамі па Аршанскім чыгуначным вузле і пераправах праз рэкі Днепр і Оршыца, подступы да якіх былі перапоўнены фашысцкімі войскамі. На працягу некалькіх секунд залпамі была знішчана вялікая колькасць жывой сілы і баявой тэхнікі праціўніка. Гэта баявая аперацыя значна аслабіла наступленне нямецкіх войскаў на Смаленск. Батарэя І. А. Флёрава граміла фашыстаў яшчэ на працягу трох месяцаў пад Рудняй, Смаленскам, Ельняй, Дарагабужам, Рославам і Спас-Дзяменскам. У пачатку кастрычніка 1941 года ў складзе групоўкі савецкіх войскаў Заходняга фронту батарэя апынулася ў акружэнні. І ў ноч на 7 кастрычніка 1941 года трапіла ў варожую засаду. Большая частка асабовага складу батарэі і яе камандзір І. А. Флёраў загінулі, расстраляўшы пры гэтым увесь баявы запас і падарваўшы баявыя машыны.

Стварэнне мемарыяльнага комплексу стала сімвалам удзячнасці і вернасці подзвігу герояў, памяць пра якіх жыве і будзе жыць у сэрцах нашчадкаў. Аўтарамі гэтай яркай славутасці горада з'яўляюцца архітэктары Юрый Градаў, Леанід Левін, Валянцін Занковіч, Георгій Гаранскі. Мемарыял стаў першым беларускім помнікам-ансамблем.

Кампазіцыя мемарыяла грунтуецца на кантрасце аб'ёмаў, асіметрычнасці і рознамаштабнасці мас. На тэрыторыі мемарыяльнага комплексу (ля ўваходу ў комплекс), размешчаны невялікі чорны куб з надпісам: «За нашу Советскую Родину! Отсюда начался победный путь советской победной артиллерии» і датай першага ўдару знакамітай устаноўкі – 14 ліпеня 1941 года. На ўзвышэнні злева на тумбах з пяціканцовымі залатымі зоркамі ў лінію пастаўлены шэсць сімвалаў мінамётных пускавых установак: васьміметровыя, накіраваныя ў вышыню жалезабетонныя элементы – рэйкі. У цэнтры самай высокай пляцоўкі комплексу, пакрытай шырокай стужкай бетоннага стылабата, на пастаменце ўсталяваны сёмы сімвал мінамётных пускавых установак – макет рэактыўнага мінамёта «Кацюша» ўзору 1941 года.

Мемарыяльны комплекс «За нашу Савецкую Радзіму!» з'яўляецца аб'ектам гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Імем камандзіра батарэі рэактыўнай артылерыі Івана Андрэевіча Флёрава, якому ў 1995 годзе пасмяротна прысвоена званне Героя Расіі, названа адна з вуліц г. Оршы.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Арсеньева, С. Пять мест боевой славы Беларуси / С. Арсеньева // Народная газета. – 2023. – 5 мая. – С. 16. – (Прил.: «Союзное вече»).

2. Войтехович, Н. Выезжала на берег «Катюша» / Н. Войтехович // Аршанская газета. – 2015. – 20 чэрв. – С. 4.

3. Гісторыя баявой машыны і мемарыяла над Дняпром / падрыхт. М. Сямашка // Аршанская газета. – 2020. – 28 сак. – С. 4.

4. Голесник, С. Наша «катюша» / С. Голесник // Советская Белоруссия. – 2016. – 5 июля. – С. 7.

5. Дулеба, Г. І. Мемарыяльны комплекс «Кацюша» / Г. І. Дулеба, М. М. Яніцкая // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 94.

6. Корсакова, Е. Нежное имя грозного оружия / Е. Корсакова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2016. – 20 ліп. – С. 6.

7. Курак, А. Не бой, а песня : первый залп легендарной «катюши» раздался в Орше в июле 1941-го / А. Курак // СБ. Беларусь сегодня. – 2022. – 30 апр. – С. 14.

8. Лебедева, О. Эхо «катюши»: 80 лет с дня боевого крещения / Ольга Лебедева // Витебские вести. – 2021. – 20 июля. – С. 22.

9. Легендарное оружие победы / отв. за выпуск О. Лебедева // Витебские вести. – 2021. – 23 июля. – С. 13.

10. Лютынский, В. В память о первом залпе / В. Лютынский // Телеком-экспресс (Орша). – 2015. – 14 мая. – С. 8.

11. Маршрут памяти / подгот. В. Сосновский // Аршанская газета. – 2021. – 14 крас. – С. 16.

12. Мемориальная композиция «За нашу советскую Родину. В память о первом залпе реактивных миномётов // В памяти народной : путеводитель по местам борьбы за установление Советской власти в Белоруссии, за честь, свободу и независимость социалистической родины / С. З. Почанин [и др.]. – Минск : Беларусь, 1970. – С. 166–167.

13. Мемарыяльны комплекс «Кацюша» // С памятью в сердце : иллюстрированный справочник / сост. Ю. Р. Артемчук [и др.] ; ред. Л. С. Ананич [и др.]. – Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2015. – С. 93.

14. Навогонский, Э. О подвиге батареи «катюши» капитана Ивана Флёрова / Э. Навогонский ; [беседовала] Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2021. – 14 ліп. – С. 4.

15. Оршица, Ю. Фильм о первом ракетчике / Ю. Оршица // Витебский курьер. – 2005. – 15 апр. – С. 3.

16. Помнік «Кацюша» // Мой родны край – Аршаншчына : гісторыка-краязнаўчы зборнік для пачатковага азнаямлення / аўт.-саст. Т. М. Вароніна, А. М. Шышкевіч. – Віцебск : Віцебская друкарня, 2000. – С. 144.

17. Сосновская, А. Рождение боевой установки / А. Сосновская // Аршанская газета. – 2021. – 14 ліп. – С. 5.

18. Турок, А. Выходила на берег «катюша» / А. Турок // Аршанская газета. – 2021. – 21 ліп. – С. 1, 4–5.

19. Часовитина, Н. Выходила на берег «Катюша» / Н. Часовитина // СБ. Беларусь сегодня. – 2019. – 19 апр. – С. 12.

20. Юрьева, В. «Катюша» – оружие Победы / В. Юрьева // Аршанская газета. – 2023. – 12 ліп. – С. 5.