Гімназія жаночая. Аршанскі раён, г. Орша
- Подробности
- Створана 18.10.2018 15:23
- Адноўлена 18.10.2018 15:22
Жаночая гімназія знаходзіцца на вул. Міру, д. 6. Пабудавана ў пачатку XX ст. з цэглы. Пазней было дабудавана правае крыло. Цяпер у будынку размяшчаецца педагагічны каледж.
Двухпавярховы, прамавугольны, галоўным фасадам павернуты да вул. Міру (былой Афіцэрскай), накрыты вальмавым дахам. Цэнтральная частка фасада выдзелена рызалітам па вышыні двух паверхаў, уваход падкрэслены порцікам з 2 паўкалонамі і трохвугольным франтонам на ўзроўні перакрыцця 1-га паверха. Фасад прарэзаны 2 радамі прамавугольных аконных праёмаў. Плоскасці сцяны 1-га паверха над высокім цокалем апрацаваны прадольным рустам. На ўзроўні перакрыцця 1-га паверха – шырокая гарызантальная цяга, пад вокнамі 2-га паверха маюцца неглыбокія нішы. Міжаконныя плоскасці на 2-м паверсе дэкараваны пілястрамі. Вуглы будынка апрацаваны лапаткамі.
Будынак жаночай гімназіі – помнік грамадзянскай архітэктуры пачатку XX ст., асаблівасцю якога з'яўляецца высакаякасная цагельная кладка.
ЛІТАРАТУРА
1. Жаночая гімназія // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 463–464.
2. Оршанская женская гимназия // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – Т. 5 : Минск–Педиатрия. – С. 611–612.
3. Самусік, А. Ф. Аршанская жаночая гімназія / А. Ф. Самусік // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. // рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш]. – Мінск : БелЭн, 1996. – Т. 1 : А–Аршын. – С. 538–539.