Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Млын вадзяны. Аршанскі раён, г. Орша

Знаходзіцца на вул. Замкавая, д. 2, на штучным канале, які злучае р. Аршыца з Дняпром. Пабудаваны ў комплексе з арачным мостам у 1902 г. з чырвонай цэглы. Выкарыстоўваецца пад этнаграфічны музей «Млын».

Млын пабудаваны на бутавым падмурку. Накрыты двухсхільным бляшаным дахам. Складаецца з трохпавярховага прамавугольнага ў плане галоўнага аб'ёму і аднапавярховага рабочага памяшкання. Архітэктура вырашана ў традыцыях псеўдаготыкі, з асобнымі элементамі псеўдарускага стылю. Сцены, прарэзаныя лучковымі праёмамі, не атынкаваныя а толькі пабеленыя. Элементы члянення: лапаткі, гарызантальныя паясы («плоскія» і «парэбрыкам»), антаблемент – натуральны колер чырвонай цэглы. Галоўны (паўднёва-ўсходні) фасад завяршае франтон з дэкаратыўным круглым акном, па баках якога з цэглы выкладзена дата пабудовы – 1902 год.

Мост – аднапралётная арачная канструкцыя з чырвонай цэглы на бутавым падмурку. Асобныя дэталі (парапет са стральчатымі праёмамі, картушавыя шчыты па баках аркі) надаюць збудаванню псеўдагатычныя рысы.

Млын з мостам – помнік прамысловай архітэктуры Беларусі пачатку XX ст.

 

Млын вадзяны. Фотаздымак з сайта http://photos.wikimapia.orgМлын вадзяны. Фотаздымак з сайта http://photos.wikimapia.org

 

ЛІТАРАТУРА

1. Аршанскі вадзяны млын // Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: А. А. Воінаў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1993. – С. 53–54.

2. Аршанскі вадзяны млын // Культура Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 1 : А–Б. – С. 249.

3. Вадзяны млын // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ, 1985. – С. 90.

4. Вадзяны млын // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 462.

5. Оршанская водяная мельница // Туристские регионы Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост. Л. В. Ловчая. – Минск : БелЭн, 2008. – С. 168.

6. Оршанская водяная мельница // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 236.

7. Сохраняя традиции // Телеком-экспресс (Орша). – 2012. – 5 янв. – С. 21.