Станцыя паштовая. Віцебскі раён, в. Бараўляны
- Подробности
- Створана 02.04.2019 15:23
- Адноўлена 02.04.2019 10:08
Паштовая станцыя знаходзіцца непадалёку ад вёскі Бараўляны.
Мураваны станцыйны дом 3-га разраду пабудаваны з цэглы паводле «ўзорнага» праекта 1843 г. Знаходзіцца за 35 м ад дарогі і павернуты да яе галоўным фасадам. Будынак прамавугольны ў плане, з боку двара – невялікая прыбудова. На галоўным фасадзе 4 акны з ліштвамі. Над уваходам невялікі франтончык. Абапал сенцаў, якія выцягнуты ўздоўж папярочнай восі будынка, размяшчаліся 3 пакоі для прыезджых, ямшчыкоў, на правым – пакоі для даглядчыка. Гаспадарчыя пабудовы на станцыйным двары (хлявы, стайні, флігель для ямшчыкоў) часткова перабудаваны.
Помнік дарожнай архітэктуры сярэдзіны XIX ст.
ЛІТАРАТУРА
1. Пастернак, Т. Что имеем... / Т. Пастернак // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2006. – 14 лют. – С. 5.
2. Паштовая станцыя // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 181–182.
3. Пивовар, Н. «Изюминка» маршрута – почтовая станция / Н. Пивовар // Витьбичи. – 1998. – 11 июня. – С. 6.