Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Будынак Лужаснянскай земляробчай школы. Віцебскі раён, г. п. Лужасна

Будынак знаходзіцца ў паўднёвай частцы вёскі. Помнік архітэктуры стылю мадэрн. Узведзены ў 2-й п. ХIХ ст. 15 лістапада 1909 года ў будынку адкрыта земляробчая школа.

Мураваны 2-павярховы Г-падобны ў плане будынак. Выступы аб'ёмаў ствараюць невялікі ўнутраны дворык. У аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі вылучаецца трохпавярховая вуглавая частка з уваходам, сіметрычнай групоўкай праёмаў, складанымі шчытамі. Паміж імі размешчаны высокі спічасты шацёр, які надае выразнасць сілуэту будынка. Фасады вырашаны ў 2 колеры. Плоскасці фасадаў прарэзаны 2 радамі шырокіх акон, прамавугольных на 1-м паверсе і лучковых на 2-м. Сістэма размяшчэння памяшканняў – калідорная. На кожным паверсе – па тры пакоі. Захаваліся белыя кафляныя печы.

Зараз у будынку школы знаходзіцца кафедра механізацыі сельскай гаспадаркі Лужаснянскага аграрнага каледжа.

Будынак Лужаснянскай земляробчай школы. Фотаздымак з сайта www.radzima.org

ЛІТАРАТУРА

1. Земляробчая школа // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ, 1985. – С. 191.

2. Лужеснянской земледельческой школы здание // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 555.