Млын вадзяны. Талачынскі раён
- Подробности
- Створана 30.01.2020 09:34
- Адноўлена 30.01.2020 14:16
За 12 км на паўднёвы ўсход ад Талачына, на р. Крывая, знаходзіцца добра захаваны да нашых дзён будынак, у якім быў вадзяны млын.
Узведзены з чырвонай цэглы ў другой палове ХІХ ст.
Гэта быў трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак з двухсхільным дахам, да якога прымыкала аднапавярховае працоўнае памяшканне.
Масіўныя сцены прарэзаны невялікімі прамавугольнымі вокнамі. На першым паверсе знаходзілася турбіна, на другім – жорны, на трэцім – гаспадарчыя памяшканні.
Млын належыў памешчыку Гардзялкоўскаму і функцыянаваў да 30-х гадоў ХІХ ст.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1288 ад 3 верасня 2008 года гэтаму будынку нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.
ЛІТАРАТУРА
1. Орловский, А. Здесь была мельница / А. Орловский, С. Иванов // Наша Талачыншчына. – 2009. – 5 верас. – С. 4.
2. Пяць прычын наведаць Талачынскі раён / падрыхт. Н. Чарнічэнка // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 16 февр. – С. 5–6.