Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Млын вадзяны. Шаркаўшчынскі раён, аг. Лужкі

Вадзяны млын знаходзіцца каля плаціны на правым беразе р. Мнюта. Пабудаваны ў XIX – пачатку XX стст. Прамавугольны ў плане трохпавярховы будынак пад высокім двухсхільным дахам. Цокальны паверх з бутавага каменю. Прафіляваны карніз аддзяляе два верхнія паверхі. Унутры на кожным паверсе вылучаны 3 памяшканні: вялікае цэнтральнае і два вузкія тарцовыя. Унізе заходняй часткі будынка (у камеры) устаноўлены дзве турбіны. У цэнтральным памяшканні цокальнага паверха зманціраваны механізмы перадачы і рэгулявання руху турбін. На другім паверсе ўстаноўлены жорны і прыстасаванні для сарціроўкі мукі. Адсюль па транспарцёры мука падаецца на трэці паверх.

Млын – помнік прамысловай архітэктуры.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 578 ад 14 мая 2007 года гэтаму будынку нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

 

Вадзяны млын у аг. Лужкі Шаркаўшчынскага раёна. Фота з сайта https://agentika.com

ЛІТАРАТУРА

1. Вадзяны млын // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ, 1985. – С. 461.

2. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад. В. Я. Абламскі [і інш.]. – Мінск : БЕЛТА, 2009. – С. 216.