Забудова вуліцы камісара Крылова. г. Віцебск
- Подробности
- Створана 08.04.2021 15:23
- Адноўлена 08.04.2021 16:28
Вуліца камісара Крылова знаходзіцца ў цэнтральнай гістарычнай частцы горада. Разам з забудовай вуліцы Суворава фарміруе жылы квартал, характэрны для горадабудаўніцтва ХІХ – пачатку ХХ стст. Але вуліца пачала забудоўвацца яшчэ ў пачатку XVI ст. і першапачаткова называлася Успенскай, потым Багародзіцкай, у гонар праваслаўнай царквы Прасвятой Багародзіцы, размешчанай непадалёку, на Лысай (Успенскай) горцы. У 1974 годзе вуліца была названа ў гонар рэвалюцыянера С. Н. Крылова. Яе працягласць – каля 200 м, а шырыня – 30 м. З 2010 года вуліца камісара Крылова стала лічыцца пешаходнай.
Тут размешчаны выдатныя помнікі гісторыі і архітэктуры горада, самымі знакамітымі з якіх з'яўляюцца Успенскі сабор, дом № 5 – будынак шпіталя былой духоўнай семінарыі і дом № 7 – былы будынак Александроўскай мужчынскай гімназіі, у якой вучыўся дзекабрыст І. Гарбачэўскі і пісьменнік А. Рыпінскі, дом № 10, які з'яўляецца помнікам архітэктуры канца XIX – пачатку XX стст.
Дом № 4. Пабудаваны ў ХІХ ст. з цэглы як жылы. Трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Плоскасць галоўнага фасада рытмічна чляніцца прамавугольнымі аконнымі праёмамі, завершана атыкам з круглай люкарнай. Архітэктурны дэкор абмежаваны пілястрамі, карнізам і прафіляваным міжпаверхавым поясам. Уваход у будынак і праезд ва ўнутраны двор зроблены асіметрычна з боку галоўнага фасада. Выкарыстоўваецца як адміністрацыйны будынак.
Дом № 6. Пабудаваны ў пачатку ХХ ст. з цэглы для галоўнага архітэктара горада Ц. В. Кібардзіна. Пры дапамозе арачнага праезда ва ўнутраны двор далучаецца да дома №. 4. Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Плоскасць галоўнага фасада паміж цокалем i завяршальным карнізам пластычна апрацавана рустам. Вялікія арачныя праёмы акон ствараюць на фасадзе выразны рытм, сіметрыя якога парушана бакавым размяшчэннем увахода з круглай люкарнай наверсе. Папярочнай сцяной i вестыбюлем дом падзелены на 3 часткі. У вестыбюлі знаходзіцца лесвіца ў паўпадвальнае памяшканне. Архітэктурна-дэкаратыўная трактоўка характэрна для стылю «мадэрн».
Дом № 7. Пабудаваны ў 1803 годзе як народнае вучылішча. Будынак двухпавярховы, мураваны, Г-падобны ў плане. Вуглавая частка закруглена. Сцены гладкія, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з ліштвамі, завершаны развітым прафіляваным карнізам. 3 1808 года ў будынку працавала гімназія, у якой да 1817 года вучыўся дзекабрыст І. І. Гарбачэўскі (у 1979 годзе на ўшанаванне яго памяці на будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка). У 1876 годзе будынак прадалі eпapxii для размяшчэння ў iм духоўнага вучылішча. 3 1918 года тут працаваў пралетарскі ўніверсітэт, потым палітэхнікум. У гады нямецка-фашысцкай акупацыі горада ў падвалах будынка знаходзілася турма СД. Па некаторых звестках, у адной з камер турмы пакутавала кіраўнік падпольнай групы В. З. Харужая. На ўшанаванне памяці вязняў турмы ў I960 годзе на будынку была ўстаноўлена мемарыяльная дошка. 3 1944 года ў ім працаваў завод «Biзас», потым знаходзілася Віцебскае епархіяльнае ўпраўленне.
Дом № 8. Пабудаваны ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стст. з цэглы як жылы. Двухпавярховы квадратны ў плане будынак. Рытм галоўнага фасада ствараюць лучковыя вокны першага i арачныя другога паверхаў. 3 краповак выкарыстаны простага профілю міжпаверхавы пояс i завяршальны карніз. Уваход зроблены праз крыты лучковы калідор з боку вуліцы.
Дом № 10. Падоўжаны па фронце вуліцы двухпавярховы будынак. Узведзены ў ХІХ ст. з цэглы як жылы. Вулічны фасад мае aciметрычную кампазіцыю з бакавым размяшчэннем уваходнага праёма. У дэкаратыўным аздабленні выкарыстаны некаторыя элементы класіцызму: ліштвы лучковых аконных праёмаў, карніз з філёнгавым фрызам, гірлянды, лапаткі. Планіроўка калідорная.
ЛІТАРАТУРА
1. Дощенко, М. Романтика Успенской горки / М. Дощенко // Витебский проспект. – 2012. – 26 апр. – С. 5.
2. Котович, Т. В. Витебск. Успенская улица. Комиссар Крылов : монография / Т. В. Котович. – Витебск : ВГУ имени П. М. Машерова, 2020. – 134 с.
3. Кулагін, А. М. Забудова вуліцы Крылова / А. М Кулагін // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 55–57.
4. Подлипский, А. Дом Кибардиных на улице Крылова / А. Подлипский // Народнае слова. – 2000. – 11 мая. – С. 8.
5. Подлипский, А. Улица комиссара Крылова / А. Подлипский // Народнае слова. – 2005. – 1 кастр. – С. 8.
6. Подлипский, А. М. Улица Комиссара Крылова, 4, 6, 10 / А. М. Подлипский. – Витебск : Витебская областная типография, 2018. – 79 с. – (Биография витебского дома. Вып. VII).