Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Будынак нацыянальнага драматычнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа. г. Віцебск

 

Тэатр знаходзіцца на вуліцы Замкавай, 1, на левым беразе р. Заходняя Дзвіна. Створаны 21 лістапада 1926 года як Другі беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ-2) з выпускнікоў Беларускай драматычнай студыі ў Маскве. 21 снежня 1944 года яму прысвоена імя Якуба Коласа. У 1976 годзе ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, у 1977 годзе прысвоена званне акадэмічнага, у 2001 годзе – званне нацыянальнага. У рэпертуары тэатра п'есы беларускіх і замежных драматургаў. Тэатр неаднаразова выязджаў на гастролі ў гарады Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Эстоніі, Польшчы, Германіі, прымаў удзел у Шылераўскім фестывалі ў Германіі, Лонданскім фестывалі «Усход–Захад», Эдынбургскім фестывалі ў Шатландыі і г. д.

За больш чым 90-гадовую гісторыю свайго існавання тэатр імя Якуба Коласа размяшчаўся ў чатырох будынках. Першы з іх быў пабудаваны на Смаленскай плошчы (зараз плошча Леніна) па праекце архітэктара Пакроўскага ў 1874 годзе (згарэў у 1889 годзе), быў адноўлены ў тым жа годзе. У 1898 годзе перабудаваны архітэктарам Ц. Кібардзіным. Да стварэння БДТ-2 у гэтым будынку размяшчаўся Першы губернскі паказальны тэатр. На сцэне менавіта гэтага будынка калектыў БДТ-2 выступаў да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Падчас акупацыі горада нямецка-фашысцкімі захопнікамі будынак быў амаль цалкам разбураны. Пасля вызвалення г. Віцебска ў спісе першачарговых аб'ектаў горада, якія патрабавалі аднаўлення, быў «будынак гарадскога тэатра на плошчы Леніна». Але рэшткі збудавання былі знесены цалкам. І на іх месцы ў 1956 годзе з'явіўся будынак Палаца культуры прамкааперацыі, які быў часова аддадзены Коласаўскаму тэатру. Тут гэты калектыў працаваў да 1964 года.

Пачаткам з'яўлення сучаснага будынка тэатра стала рашэнне выканкама Віцебскага гарадскога савета дэпутатаў працоўных 1948 года аб адвядзенні пад будаўніцтва тэатра на 800 месцаў зямельнага ўчастка на Магілёўскай плошчы (сучасная плошча Перамогі толькі ў значна меншых памерах), і гэта не там, дзе ён знаходзіцца зараз. У сувязі з тым, што ў праекце, зробленым Маскоўскай праектнай арганізацыяй «Гипрогор» (аўтар – архітэктар А. П. Максімаў, эксперт – архітэктар Г. У. Заборскі) архітэктурнае рашэнне бакавых фасадаў не адпавядала месцу будаўніцтва тэатра, ён быў адхілены і адпраўлены на дапрацоўку. Неабходныя змены ў праект былі ўнесены архітэктарам І. Рыскінай. Месца для тэатральнага будынка выбралі на вуліцы Замкавай.

Будаўніцтва тэатра пачалося ў канцы 50-х – пачатку 60-х гг. і, па афіцыйных дакументах, было завершана ў канцы 1965 года. Галоўны фасад новага прамавугольнага ў плане мураванага будынка театра (архітэктары А. Максімаў, І. Рыскіна) вырашаны ў выглядзе 8-калоннага дарычнага порціка, які завяршаецца трохвугольным франтонам з дэкаратыўным рэльефам. Бакавыя фасады аздоблены пілястрамі, ляпнымі ўстаўкамі, рустам. Тарцовы фасад вырашаны ў выглядзе 4-калоннага дарычнага порціка. У цэнтры размешчана трох'ярусная глядзельная зала з партэрам і 2 балконамі, па баках – службовыя памяшканні і рэкрэацыйны калідор. У вестыбюлі – білетныя касы і шырокая лесвіца, што вядзе ў фае. Будынак некалькі разоў рамантаваўся. Зменшылася колькасць месцаў у глядзельнай зале, але з'явілася камерная сцэна ў фае з залай на 100 месцаў (1973). Значная рэканструкцыя (капітальны рамонт) і тэхнічнае пераабсталяванне тэатральнага будынка адбылася ў 1985 і 2004 гг.

Будынак тэатра разам з вышынным аб'ёмам гасцініцы «Віцебск» стварае выразную панараму забудовы Замкавай вуліцы. Невялікая тэатральная плошча перад галоўным фасадам тэатра адначасова з'яўляецца і транспартнай развязкай пры заездзе на Кіраўскі мост.

 

Будынак нацыянальнага драматычнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа. г. Віцебск. Фота з сайта https://vitvesti.byБудынак нацыянальнага драматычнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа. г. Віцебск. Фота з сайта https://www.holiday.byБудынак нацыянальнага драматычнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа. г. Віцебск. Фота з сайта https://upload.wikimedia.org

ЛІТАРАТУРА

1. Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Якуба Коласа // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 47–48

2. Бынькоў, А. Ад Вялікай да Замкавай / А. Бынькоў // Віцьбічы = Витьбичи. – 2021. – 13 февр. – С. 11.

3. Грамыка, Л. Тэатральны аазіс / Л. Грамыка // Мастацтва. – 2005. – № 7. – С. 44–48.

4. Дашкевіч, С. Дом над Заходняй Дзвіной / С. Дашкевіч // Віцьбічы = Витьбичи. – 2014. – 20 февр. – С. 4.

5. Клімковіч, І. Гонар – насіць імя Якуба Коласа / І. Клімковіч // Маладосць. – 2007. – № 8. – С. 135–141.

6. Котович, Т. В. История названий и зданий Коласовского театра / Т. В. Котович // Ученые записки УО «ВГУ имени П. М. Машерова» : сборник научных трудов / редкол.: А. П. Солодков [и др.]. – Витебск : ВГУ, 2009. – Т. 8. – С. 142 –153.

7. Крупица, Н. Скоро здание будет в «гриме», и как новое / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2004. – 30 апр. – С. 2.

8. Названия и здания театра в Витебске // Режиссура ритуала : монография / Т. В. Котович. – Витебск : ВГУ, 2009. – С. 78 –93.

9. Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа // Витебск : путеводитель / текст Л. Хмельницкая ; фото: В. Базан, С. Плыткевич. – Минск : Рифтур, 2006. – С. 59.

10. Подлипский, А. М. Создание родного дома / А. М. Подлипский // Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа: страницы прошлого и настоящего / А. М. Подлипский. – Витебск : Витебская областная типография, 2016. – С. 131–134.

11. Сабалеўскі, А. В. Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа / А. В. Сабалеўскі // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 468–470.

12. Творческие успехи театра в 1960–1963 гг. // Театральная культура Витебщины XX века : монография / Т. В. Котович. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2009. – С. 104–106.

13. Театр имени Якуба Коласа // Витебск : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – Минск : БелСЭ, 1988. – С. 346–348.

14. Шарэнда, В. Беларускі Другі дзяржаўны тэатр (1926–1944) / В. Шарэнда // Беларускі гістарычны часопіс. – 2002. – № 5. – С. 68–73.