Будынак чыгуначнага вакзала. г. Віцебск
- Подробности
- Створана 13.04.2021 15:23
- Адноўлена 13.04.2021 11:19
Будынак чыгуначнага вакзала з'яўляецца цэнтрам кампазіцыі Прывакзальнай плошчы. Пабудаваны ў 1866 годзе, калі праз горад была пракладзена Рыга-Арлоўская чыгунка. У гады Вялікай Айчыннай вайны пашкоджаны. Новы вакзал (архітэктар Б. Мезенцаў) пабудаваны ў 1954 годзе. Выцягнуты ў плане будынак размешчаны ўздоўж чыгуначных пуцей. Складаецца з трох аб'ёмаў: цэнтральнага і 2 бакавых. Галоўны фасад цэнтральнага корпуса вылучаны 3 шырокімі аконнымі арачнымі праёмамі, якія расчлянёны вертыкальнымі перамычкамі, дэкаратыўнымі карынфскімі калонкамі і дэкарыраваны ляпнымі прамавугольнымі нішамі, барэльефамі. У корпусе – галоўны вестыбюль, касы, кіёскі для абслугоўвання пасажыраў, бакавая лесвіца, якая вядзе на другі паверх. У бакавых крылах размешчаны залы чакання, рэстаран, службовыя памяшканні. У інтэр'еры выкарыстаны мармур, ляпныя дэталі і кесаніраваныя плафоны. Будынак вакзала – прыклад класіцызму ў савецкай архітэктуры. У 1965 годзе ў памяць пра выступленне савецкага партыйнага дзеяча М. I. Калініна 12 чэрвеня 1919 года на мітынгу чыгуначнікаў і ў 1966 годзе ў гонар 100-годдзя чыгуначнага вузла на будынку вакзала ўстаноўлены 2 мемарыяльныя дошкі.
У 2007–2011 гг. будынак вакзала, пешаходны мост, платформы і прывакзальная тэрыторыя знаходзіліся на рэканструкцыі. У ліпені 2011 года на першай платформе ўсталявалі скульптурную групу «Встречающие» (скульптары А. Тарасян, А. Гвоздзікаў).
У 2017 годзе побач з чыгуначным вакзалам усталявана дэкаратыўная копія паравоза з металу. Гэта не паменшаная копія нейкай пэўнай мадэлі, а зборная выява паравоза з мінулай эпохі. Асноўную частку працы па вырабе архітэктурнай формы – каванай часткі і рэльсашпальнай рашоткі пад падставу – зрабілі працаўнікі лакаматыўнага дэпо. Каркас, даўжынёй каля 4 м і вышынёй кабіны каля 2 м, сабраны са стальных лістоў. Скульптура, вага якой каля 630 кг, пакрыта бронзавай фарбай. Фара пражэктара наперадзе паравоза дзеючая, і будзе, з нагоды асобных падзей, уключацца. Прысвяцілі кампазіцыю 155-годдзю Беларускай чыгункі.
ЛІТАРАТУРА
1. Абрамова, И. Вокзал / И. Абрамова // Витебский курьер. – 2005. – 10 июня. – С. 3.
2. Бельскі, А. А. Віцебскі чыгуначны вакзал / А. А. Бельскі // Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: А. А. Воінаў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1993. – С. 128.
3. Веретина, И. Вокзал принимает поздравления / И. Веретина // Віцьбічы = Віцьбічы. – 2010. –31 июля. – С. 1.
4. Дощенко, М. Место встреч и расставаний / М. Дощенко // Витебский проспект. – 2013. – 16 мая. – С. 5.
5. Дроздова, Н. Вокзал мечты / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2004. – 10 февр. – С. 3.
6. Дроздова, Н. Вокзал на двоих / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2007. – 28 апр. – С. 4.
7. Дроздова, Н. Единый комплекс: вокзал, площадь, улица Кирова / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2009. – 5 дек. – С. 1.
8. Железнодорожный вокзал // Витебск : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – Минск : БелСЭ, 1988. – С. 175.
9. Кавалевский, С. Вокзал – несгораемый ящик разлук моих, встреч и разлук... / Кавалевский // Народнае слова. – 1998. – 29 снеж. – С. 4.
10. Князева, Е. Витебский вокзал, который дарит чувство дома / Е. Князева // Народнае слова. – 2012. – 17 ліп. – С. 2.
11. Конохов, Д. Наш вокзал – лучший / Д. Конохов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2013. – 8 авг. – С. 2.
12. Красота и чистота // Рэспубліка. – 2013. – 7 жн. – С. 23.
13. Кутынко, А. Далеко не уедешь, но полюбуешься! / А. Кутынко // Витебские вести. – 2017. – 11 июля. – С. 4.
14. Ларина, Т. Постой, паровоз... / Т. Ларина // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2017. – 15 ліп. – С. 8.
15. Лукьянова, Н. Ворота города / Н. Лукьянова // Народнае слова. – 2001. – 4 жн. – С. 3.
16. Ляшук, С. Обновленный вокзал украсят новые поезда / С. Ляшук // Народнае слова. – 2012. – 22 мая. – С. 2.
17. Пастернак, Т. Вокзал встретит гостей «Славянского базара» обновленным / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2009. – 5 снеж. – С. 1.
18. Сидорович, О. Витебский вокзал: век прошлый – век нынешний / О. Сидорович // Железнодорожник Белоруссии. – 2004. – 19 июня. – С. 8.
19. Сидорович, О. Вокзал будущего / О. Сидорович // Железнодорожник Белоруссии. – 2003. – 12 апр. – С. 1.
20. Соловьева, Т. Место встреч и расставаний / Т. Соловьева // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 12 дек. – С. 10.
21. Тулбусов, А. Наш вокзал самый лучший / А. Тулбусов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2001. – 3 авг. – С. 1–2.
22. Хмельницкая, Л. О поэзии чугунной дороги / Л. Хмельницкая // Віцьбічы = Витьбичи. – 2011. – 17 сент. – С. 10.
23. Шибко, К. Больше чем вокзал / К. Шибко // Железнодорожник Белоруссии. – 2008. – 6 дек. – С. 8.