Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Віцебская школа дойлідства

 

Самабытная архітэктурная школа сфарміравалася ў ХVІІ–ХVІІІ стст. у драўляным грамадзянскім і культавым дойлідстве Віцебска, пад уплывам Адраджэння, у ХVІІІ ст. развівалася пад уплывам стылю барока.

Спецыфічная рыса школы – ярусныя кампазіцыі, дзе кожны аб'ём быў самастойнай архітэктурнай адзінкай і адначасова падпарадкоўваўся агульнай кампазіцыі будынка.

Першапачаткова традыцыі школы склаліся ў абарончым будаўніцтве – раскаты, вежы і інш. Асноўныя тыпы вежаў – прамавугольныя і васьмігранныя («круглікі»); у залежнасці ад функцый – вежы-брамы і глухія вежы. Замкавыя пабудовы (Верхні, Ніжні, Узгорскі замкі) фарміравалі адзіную структуру, суцэльную горадабудаўнічую сістэму.

Дынамічную асіметрыю мелі палацавыя будынкі 1-й паловы ХVІІ ст. – дамы Горскага, Шапкіна, палац Агінскага.

Да помнікаў Віцебскай школы дойлідства належаць грамадзянскія пабудовы – будынак прыказа, двор ваяводы, ратуша з гасцінным дваром.

Культавыя будынкі мелі спецыфічныя рысы аб'ёмна-планіровачнай кампазіцыі, якія набліжалі іх да рускай і ўкраінскай архітэктуры. Яны ўяўлялі сабой ярусныя кампазіцыі, якія аб'ядноўвалі некалькі аб'ёмаў у адзіны суцэльны ансамбль; крыжова-цэнтрычныя храмы ўключалі 4–5 зрубаў, размешчаных вакол цэнтральнага, а таксама званіцу на галоўным фасадзе (Віцебская Троіцкая царква ў раёне Пескаватыка), мелі галерэі, якія апяразвалі па перыметры ўвесь будынак або размяшчаліся з боку бабінца (Віцебская Троіцкая царква Маркава манастыра).

Помнікі Віцебскай школы дойлідства не захаваліся, вядомыя паводле замераў, замалёвак, фотаздымкаў ХІХ – пачатку ХХ стст.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гісторыя беларускага мастацтва : у 6 т. / рэд. Я. М. Сахута. – Мінск : Навука і тэхніка, 1988. – Т. 2 : другая палова ХVІ – канец ХVIII стагоддзя. – С. 34–35, 126.

2. Лаврецкий, Г. А. Витебская школа зодчества / Г. А. Лаврецкий // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 194.

3. Лаўрэцкі, Г. А. Віцебская школа дойлідства / Г. А. Лаўрэцкі // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1997. – Т. 4 : Варанецкі–Гальфстрым. – С. 225.

4. Якімовіч, Ю. А. Віцебская школа дойлідства / Ю. А. Якімовіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ, 1984. – Т. 1 : А капэла–Габелен. – С. 650.

5. Якимович, Ю. А. Зодчество Белоруссии / Ю. А. Якимович. – Минск : Навука і тэхніка, 1991. – С. 58–75.