Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дом жылы з рэстаранам. г. Віцебск

 

Жылы дом з былым рэстаранам «Аўрора» ў круглай шкляной прыбудове (у канцы ХХ ст. бар-клуб «Янус») па вуліцы Леніна, 35 пабудаваны ў 1973 годзе (архітэктары Л. Бельскі, А. Расейкін).

Адзінаццаціпавярховы мураваны П-падобны ў плане будынак размешчаны на розных узроўнях мясцовасці. На ніжні ўзровень выходзяць падоўжаны галоўны і адзін тарцовы фасады, на верхні – другі тарцовы фасад. На галоўным фасадзе рытмічна чаргуюцца гладкія прасценкі і шырокія аконныя праёмы. На 1-м паверсе размешчаны кафэ, бар і рэстаран, які займае таксама і цыліндрычны двухпавярховы аб'ём, што прылягае да галоўнага фасада. Тарцовы фасад, які выходзіць на вуліцу Леніна, мае балконы-лоджыі. Унутраная планіроўка жылой часткі будынка секцыйнага тыпу з адна-, двух- і трохпакаёвымі кватэрамі. 3 галоўным фасадам арганічна спалучаецца партэрны сквер з малымі архітэктурнымі формамі: падпорнай сценкай уздоўж вуліцы Леніна, лесвіцамі, ліхтарамі.

Будынак – прыклад жыллёвага будаўніцтва савецкага перыяду.

 

Жылы дом з рэстаранам па вуліцы Леніна, 35. г. Віцебск. Фота з сайта https://img-fotki.yandex.ru/

 ЛІТАРАТУРА

1. Жилой дом с рестораном «Аврора» // Витебск : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – Минск : БелСЭ, 1988. – С. 178.

2. Степанская, Т. В «Шайбе» поселился «Янус» / Т. Степанская // Народнае слова. – 1998. – 20 студз. – С. 5.

3. Чарняўская, Т. І. Жылы дом з рэстаранам / Т. І. Чарняўская // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 55.