Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Будынак гасцініцы «Віцебск». г. Віцебск

 

Будынак гасцініцы «Віцебск» знаходзіцца на вуліцы Замкавай, 3. Пабудавана ў 1973 годзе (архітэктары В. Данілаў, 3. Даўгяла, інжынер I. Баравая).

Будынак дванаццаціпавярховы, на 500 месцаў. З'яўляецца дамінантай цэнтра горада. Галоўным фасадам арыентаваны ў бок Заходняй Дзвіны, вузкім тарцом выходзіць на вуліцу Замкавую. Архітэктура вырашана ў буйнамаштабных формах, разлічаных на ўспрыманне з далёкай адлегласці. У аснове будынка маналітныя жалезабетонныя рамы на 4 паверхі. На галоўным фасадзе шырокія палосы аконных праёмаў рытмічна чаргуюцца з палосамі прасценкаў і аб'яднаны вертыкальнымі рэбрамі на вышыню 3–12-га паверхаў. На 1-м паверсе шырокія зашклёныя праёмы.

Сцены 1-га і 2-га паверхаў выкананы з бетонных блокаў і цэглы, сцены 3–12-га паверхаў з цэглы. Дзесяць паверхаў маюць аднатыпную планіроўку: уздоўж калідораў размешчаны камфартабельныя нумары, у цэнтры – хол, звязаны з ліфтамі. На 1-м паверсе адміністрацыйныя памяшканні, на 2-м – рэстаран, кабінеты бытавога абслугоўвання. У вестыбюлі керамічнае пано «Старажытны Віцебск».

Будынак – прыклад савецкай архітэктуры 70-х гадоў.

 

Будынак гасцініцы «Віцебск». г. Віцебск. Фота з сайта https://t-cf.bstatic.com/

ЛІТАРАТУРА

1. Анікін, В. І. «Віцебск», гасцініца / В. І. Анікін // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 629–630.

2. «Витебск», гостиница // Витебск : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – Минск : БелСЭ, 1988. – С. 93–94.

3. Ляшук, С. Этажи гостиницы «Витебск» / С. Ляшук // Витебские вести. – 2021. – 20 февр. – С. 12.

4. Место встречи – отель «Витебск» // Віцьбічы = Витьбичи. – 2003. – 27 нояб. – С. 1, 4.

5. Чарняўская, Т. І. Гасцініца «Віцебск» / Т. І. Чарняўская // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 51–52.