Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ратуша. г. Віцебск

 

Ратуша знаходзіцца ў цэнтры горада, на перасячэнні вуліц Леніна і Суворава (вуліца Леніна, 36). Першапачаткова пасля атрымання горадам магдэбургскага права ў 1597 годзе на тэрыторыі Узгорскага замка была ўзведзена драўляная ратуша з арыентаваным на Заходнюю Дзвіну фасадам (разбурана рашэннем камісарскага суда ад 22 студзеня 1624 года). Пасля вяртання Віцебску магдэбургскага права будынак ратушы аднавілі ў 1644 годзе (адзначаны на «Чарцяжы» 1664 года). Драўляны будынак ратушы неаднаразова гарэў (1708, 1733, 1752), аднаўляўся. У 1775 годзе была ўзведзена мураваная ратуша, якая стала кампазіцыйным цэнтрам Рынкавай плошчы. У канцы XVIII ст. тут размяшчаліся паліцэйская ўправа, галоўны суд, 2-і дэпартамент, гаўптвахта, пажарны двор; з 2-й паловы XIX ст. – гарадская дума.

Ратуша ўяўляла сабою прамавугольны ў плане 2-павярховы будынак, які галоўным фасадам быў арыентаваны ў бок ракі Віцьбы. У цэнтры будынак завяршаўся 4-яруснай вежай са шпілем. У канцы XVIII – пачатку XIX стст. з боку тарцовых фасадаў да ратушы былі прыбудаваны 2 мураваныя двухпавярховыя будынкі з крамамі на 1-м паверсе і жылымі памяшканнямі на другім. Разам з ратушай яны ўтваралі ўнутраны дворык. Будынак ратушы неаднаразова перабудоўваўся. Так, у 1873–1875 гг. была праведзена ўнутраная перапланіроўка, звязаная з перамяшчэннем гарадской думы на 2-і паверх і паліцэйскай управы на 1-ы. У 1883 годзе зменена заверша вежы: замест шатровага даху пастаўлена ратонда, устаноўлены гадзіннік. У 1911 годзе над ратушай надбудаваны 3-і паверх, які закрыў ніжні ярус вежы, а да галоўнага ўвахода прыбудаваны порцік. Па абодва бакі галоўнага фасада ратушы былі ўзведзены аднатыпныя будынкі гандлёвых радоў. Першыя паверхі іх прарэзаны шырокімі лучковымі аркамі – уваходы ў гандлёвую частку. Другія мелі маленькія прамавугольныя аконныя праёмы і служылі складам для тавараў. Прасценкі паміж праёмамі былі дэкарыраваны дзвюма спаранымі пілястрамі, якія стваралі рытмічны дэкаратыўны малюнак. У канцы XVIII – пачатку XIX стст. да ўсходняга і заходняга тарцоў ратушы прыбудавалі два жылыя дамы з гандлёвымі ўстановамі на першых паверхах, якія ўтварылі адзіны комплекс з унутраным дворыкам.

У будынку былой ратушы з 4 лістапада 1924 года размяшчаецца краязнаўчы музей (зараз УК «Віцебскі абласны краязнаўчы музей»). У гады Вялікай Айчыннай вайны на пляцоўцы перад ратушай знаходзілася шыбеніца, на якой былі пакараны многія віцебскія партызаны і падпольшчыкі. Зараз, прыкладна на гэтым месцы, усталяваны памятны знак. Падчас ваенных дзеянняў была пашкоджана верхняя частка вежы з гадзіннікам. У 1946–1947 гг. гадзіннік аднавіў народны майстар С. Юшкоўскі.

У ХХ ст. у будынку неаднаразова праводзіліся рэстаўрацыйныя работы (1913, 1944, 1970-я). У 1980-я гады паўночная частка будынка ратушы была разабрана і адбудавана зноў, унутраны дворык быў забудаваны і стаў часткай будынка. У 1997 годзе, у сувязі з 400-годдзем ратушы, на галоўным фасадзе будынка быў усталяваны двухметровы герб Віцебска, выкананы з бронзы віцебскім скульптарам В. Магучым. Але ў пачатку XXI ст. пасля чарговага капітальнага рамонту ён быў зняты з фасада і перамясціўся ў фае ратушы.

Ратуша зараз – гэта трохпавярховы будынак з трох'яруснай вежай, у архітэктуры якога сумяшчаюцца рысы позняга барока і класіцызму. У архітэктурна-прасторавай кампазіцыі ратушы вызначаецца прынцып кантраснага ніжняга корпуса, пабудаванага з элементамі архітэктуры класіцызму, і высокай вежы, вырашанай у стылі барока: крывалінейныя контуры ярусаў, зрэзаныя вуглы, складаныя карнізы, арачныя нішы, пілястры. Фрагментарна ўскрыта арыгінальная цагельная кладка. У 2003 годзе адкрыта аглядная пляцоўка. Яна вузкая, абгароджана толькі невысокай балюстрадай.

Ратуша – помнік грамадзянскай архітэктуры позняга барока рэспубліканскага значэння, займае прыкметнае месца ў гісторыі беларускага дойлідства.

 

Малюнак віцебскай ратушы, акварэль мастака Ю. Пешкі (каля 1800 г.). Фота з сайта https://vitvesti.by/Ратуша. г. Віцебск. Фота з сайта http://www.evitebsk.com/Ратуша. г. Віцебск. Фота з сайта http://www.wikipedia.com

ЛІТАРАТУРА

1. Абрамова, И. Праздник ратуши / И. Абрамова // Витебский курьер. – 1997. – 11 апр. – С. 2.

2. Акуневіч, В. І. «Залатая эра» ратушы толькі пачынаецца... / В. І. Акуневіч // Культура. – 2003. – 8–14 лют. – С. 12.

3. Бебрина, А. Витебская ратуша – символ древнего города / А. Бебрина. – Витебск : Витебское областное краеведческое объединение, 1997. – 12 с.

4. Віцебская ратуша, 1775–1995. – Б. м. : б. в., 1995. – 9 с.

5. Воронова, Н. Из воспоминаний старой ратуши / Н. Воронова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2007. – 20 авг. – С. XIV.

6. Два мнения о витебской ратуше. Первое: за... // Краеведческие очерки и статьи / М. Рывкин ; сост., предисл., примеч. А. М. Подлипского. – Витебск : Витебская областная типография, 2011. – С. 28–30.

7. Дощенко, М. Ратуша: знакомая и неизвестная / М. Дощенко // Витебский проспект. – 2012. – 22 марта. – С. 5.

8. Дроздова, Н. А время с башни сыплет звон... / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2017. – 17 июня. – С. 6.

9. Закржевский, Г. Витебская ратуша: взгляд сквозь годы: страницы истории / Г. Закржевскій // Советская Белоруссия. – 1999. – 5 июня. – С. 17.

10. Конохов, Д. Дом, ты помнишь войну? / Д. Конохов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 21 июня. – С. VII.

11. Котович, Т. В. Сакральный центр Витебска: стенопись : монография / Т. В. Котович. – Витебск : ВГУ имени П. М. Машерова, 2017. – С. 4–10.

12. Крупица, Н. Ратуша / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2004. – 18 марта. – С. 6.

13. Крученкова, О. Ратуша / О. Крученкова // Витебский курьер. – 2002. – 23 апр. – С. 1–2.

14. Міцянін, А. А. Ратуша / А. А. Міцянін, Т. І. Чарняўская // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 84.

15. Мохов, Д. Тайны старой ратуши / Д. Мохов ; беседовала Е. Павлова // Витебский курьер. – 2002. – 7 март. – С. 4.

16. Надточий, Л. Бьют часы на старой башне... / Л. Надточий // Витебский проспект. – 2010. – 25 марта. – С. 6.

17. Надточий, Л. Главные часы города / Л. Надточий // Народнае слова. – 2004. – 20 лістап. – С. 8.

18. Наумова, А. Ратуша над Двиной / А. Наумова // СБ. Беларусь сегодня. – 2020. – 31 дек. – С.15.

19. Павлова, Е. Витебск. Вид сверху. / Е. Павлова // Витебский курьер. – 2003. – 22 июля. – С. 1.

20. Пастернак, Т. Бьют часы на ратуше / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2004. – 1 студз. – С. 6.

21. Пастернак, Т. Воспарить над обыденностью / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2005. – 25 жн. – С. 8.

22. Пастернак, Т. История начинается с подвала / Т. Пастернак // Народнае слова. – 1997. – 11 студз. – С. 4.

23. Пастернак, Т. С. Магистрат, каланча, музей / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2020. – 26 нояб. – С. 1, 20.

24. Подлипский, А. Витебские куранты / А. Подлипский, В. Рогач. – Витебск : Витебская областная типография, 2015. – 31 с.

25. Подлипский, А. Городская ратуша в Витебске / А. Подлипский, Т. Чернявская. – Витебск : Витебская областная типография, 1986. – 4 с.

26. Подлипский, А. Из истории витебских курантов / А. Подлипский // Народнае слова. – 2004. – 21 снеж. – С. 4.

27. Подлипский, А. Ратуша в лесах / А. Подлипский // Народнае слова. – 2002. – 6 чэрв. – С. 1.

28. Подлипский, А. М. Улица Ленина, 36 / А. М. Подлипский. – Витебск : Витебская областная типография, 2020. – 111 с. – (Биография витебского дома. Вып. ХІІ).

29. Пукшанский, А. Ратуша преображается / А. Пукшанский // Витебский курьер. – 2001. – 25 мая. – С. 1.

30. Пукшанскі, А. Сустрэнемся каля ратушы / А. Пукшанскі // Звязда. – 2017. – 27 верас. – С. 9.

31. Ратуша // Витебск : путеводитель / текст Л. Хмельницкая ; фото: В. Базан, С. Плыткевич. – Минск : Рифтур, 2006. – С. 19–20.

32. Ратуша // Витебск : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – Минск : БелСЭ, 1988. – C. 314–315.

33. Ратуша // Витебск за один день : путеводитель / Л. В. Хмельницкая. – Минск : Рифтур, 2013. – С. 24–25.

34. Ратуша // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 599–600.

35. Федорова, Е. Витебской ратуше – 240 лет / Е. Федорова // Твой Город (Витебск). – 2015. – 21 мая. – С. 22.

36. Цішкін, І. Ратуша / І. Цішкін // Витебский курьер. – 1992. – 18 июня. – С. 5.

37. Чарняўская, І. Віцебская ратуша / І Чарняўская, І. Цішкін // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. – 1987. – № 2. – С. 17–20.

38. Янкова, Т. Когда в городе есть ратуша / Т. Янкова // Служба спасения. – 2016. – № 4. – С. 94–99.