Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Касцёл Апекі Маці Божай і кляштар базыльян. Аршанскі раён. г. Орша

Манастыр Апекі Маці Божай знаходзіцца ў цэнтры горада, у завулку Музейным, на правым беразе ракі Аршыца. Заснаваны ў 1642 годзе ўніяцкім мітрапалітам Антоніем Сялявай. Першапачатковыя будынкі жаночага кляштара былі драўлянымі, якія ў 1758–1774 гг. заменены мураванымі па ініцыятыве мітрапаліта Ф. Грабніцкага і па фундацыі аршанскага старасты Яна Лянкоўскага. Кляштар складаўся з аб'яднаных у асіметрычны комплекс будынкаў царквы і жылога корпуса. У 1832 годзе ён быў перададзены праваслаўнаму ведамству, якое заснавала Пакроўскі мужчынскі манастыр з духоўным вучылішчам. У 1920-я гады царква прыстасавана пад сельскагаспадарчы музей, а ў 1930-я – пад краязнаўчы. Царква зруйнавана ў 1967 годзе. Захаваўся толькі 2-павярховы кляштарны корпус.

Царква (не захавалася) з'яўлялася творам архітэктуры барока і ракако. Уяўляла сабой кананічную крыжова-купальную 3-нефавую 2-вежавую базіліку з трансептам і паўкруглай апсідай. Ярусную кампазіцыю храма фарміравалі высокі цэнтральны і паніжаныя бакавыя нефы. Фасад завяршаўся тэлескапічнымі бакавымі вежамі з фігурнымі купаламі-ківорыямі над верхнімі каркаснымі ярусамі, вуглавымі валютамі і фігурным франтонам паміж імі (такія ж над крыламі трансепта). У сяродкрыжжы ўзвышаўся гранёны светлавы барабан пад фігурным цыбулепадобным купалам, апяразаным шэрагам круглых люкарн (надбудаваны пры праваслаўных).

Жылы корпус – 2-павярховы Г-падобны ў плане будынак пад вальмавым дахам. Фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і панэлямі, слаістымі пілястрамі і руставанымі лапаткамі ў прасценках апяразаны прафіляванымі карнізам і міжпавярховай цягай. Паверхі маюць галерэйную планіроўку, у вуглавой частцы знаходзіліся трапезная і лесвічная клетка, келлі першага паверха перакрыты крыжовымі скляпеннямі, другога – плоскай столлю. Пад будынкам скляпеністыя сутарэнні.

 

Выява бажніцы Апекі Маці Божай былога базыльянскага кляштара. Фота пачатку XX стагоддзя. Фотаздымак з сайта http://history-belarus.by/Графiчная рэканструкцыя былой бажніцы Апекі Маці Божай базыльянскага кляштара. Фотаздымак з сайта http://history-belarus.by/Графiчная рэканструкцыя былой бажніцы Апекі Маці Божай базыльянскага кляштара. Фотаздымак з сайта http://history-belarus.by/

ЛІТАРАТУРА

1. Віцьбіч, Ю. Нататкі краязнаўца / Ю. Віцьбіч // Arche. – 2009. – № 4. – С. 81–134.

2. Кулагін, А. М. Касцёл Апекі Маці Божай і кляштар базыльян / А. М. Кулагін // Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фатограф А. Л. Дыбоўскі. – Мінск : БелЭн, 2008. – С. 272.

3. Манастыр базыльян // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2.– С. 461–462.