Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Касцёл Дзевы Марыі і кляштар бернандынцаў. Аршанскі раён, г. Орша

Касцёл знаходзіцца на левым беразе ракі Аршыца, каля моста. Манахі-бернардзінцы аселі ў Оршы пры каралі Уладзіславе IV у 1630 годзе. У 1636 годзе пабудаваны мураваны касцёл паводле фундацыі старосты холмскага Андрэя Млоцкага і яго жонкі Хрысціны (з Масальскіх). Яны вылучылі пад будаўніцтва 6 моргаў зямлі. У сярэдзіне XVIII стагоддзя на ахвяраванні гараджан узведзены мураваныя касцёл (не захаваўся) і 2-павярховы жылы корпус. Кляштар скасаваны ў 1832 годзе і прыстасаваны пад ваенны шпіталь. Захаваўся жылы корпус.

Жылы корпус – помнік архітэктуры барока. Вырашаны Т-падобным асіметрычным у плане 2-павярховым будынкам пад вальмавым дахам. Фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх ліштвах, крапаваны вуглавымі лапаткамі і апяразаны прафіляваным карнізам.

 

Кляштар бернардзінцаў г. Орша. Фотаздымак з сайта https://www.radzima.orgКасцёл пры кляштары бернардзінцаў, з карты XVIII ст. Фотаздымак з сайта https://be.wikipedia.org/Кляштар бернардзінцаў г. Орша. Фотаздымак з сайта https://www.radzima.org

 

ЛІТАРАТУРА

1. Кулагін, А. М. Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў / А. М. Кулагін // Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фатограф А. Л. Дыбоўскі. – Мінск : БелЭн, 2008. – С. 273.

2. Манастыр бернардзінцаў // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 460–461.