Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Касцёл Дзевы Марыі і кляштар дамініканцаў. Аршанскі раён, в.Смаляны

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар дамініканцаў знаходзіцца ў цэнтры вёскі Смаляны. Кляштар заснаваны ў 1678 годзе ўладальнікам мястэчка князем Г. Сангушкам. Існуючы касцёл пабудаваны ў 1760-я гады. Кляштар скасаваны паводле царскага ўказа ад 19 ліпеня 1832 года, пасля чаго заняпаў. У 1899 годзе намаганнямі ксяндза Герасімовіча і пад кіраўніцтвам архітэктара Даўкшы паўразбураны храм і кляштарны будынак адноўлены. У 1930-я гады храм закрыты і да 1989 года выкарыстоўваўся ў гаспадарчых мэтах. Цяпер знаходзіцца ў занядбаным стане.

Касцёл – помнік архітэктуры позняга барока. Трохнефавая 2-вежавая базіліка з трансептам і паўкруглай апсідай з бакавымі сакрысціямі. Двух'ярусная 3-восевая кампазіцыя галоўнага фасада падкрэслена пілястрамі, якія разбіваюць яго на 3 злёгку ўвагнутыя паверхні. Двух'ярусныя бакавыя вежы аб'ядноўваюцца на ўзроўні карнізнай цягі фігурным франтонам. Трансепт вылучаны толькі на ўзроўні 2-га яруса, у 1-м ярусе ён выкананы ў адным аб'ёме з бакавымі капэламі, якія пераходзяць у 1-ярусныя сакрысціі. Крылы трансепта таксама завершаны фігурнымі франтонамі. Унутры цэнтральны неф перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі на распалубках, абапёртымі на пілоны складанага сячэння. Дэкаратыўнае афармленне інтэр'ера і алтароў не захаваліся

 

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі, в. Смаляны. Фотаздымак з сайта https://radzima.org

 

ЛІТАРАТУРА

1. Баравы, Р. В. Дамініканскі касцел / Р. В. Баравы // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 113–114.

2. Дамініканскі касцёл // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 465–466.

3. Смольянский костел доминиканцев // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 478.