Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Касцёл Cвятога Юзафа (Абручніка) і кляштар дамініканцаў. Аршанскі раён, г. Орша

Касцёл знаходзіцца ў цэнтры горада, на вуліцы Савецкай. Фундаваны ў 1649 годзе князем Іеранімам Друцкім-Сакалінскім, які асадзіў у горадзе манахаў-дамініканцаў і пабудаваў для іх драўляны касцёл; ахвяраваў кляштару фальварак Воскава. Існуючы мураваны касцёл пабудаваны ў 1780–1808(19) гг. Кляштар дзейнічаў да 1845 года, пры ім меўся шпіталь на 10 ложкаў. У 1937 годзе касцёл зачынены, прыстасаваны пад гарадскі Дом культуры будаўнікоў. Кляштарны корпус не захаваўся. У 1989 годзе касцёл перададзены вернікам, адрэстаўрыраваны.

Помнік архітэктуры барока і класіцызму. Трохнефавая 2-вежавая (вежы разабраны ў 1870) базіліка. Фасад быў падзелены на 3 часткі, размежаваныя глыбокімі прамавугольнымі нішамі з лучковымі аконнымі праёмамі. Фасад завершаны прамавугольным 2-ярусным атыкам (раней меў трохвугольны франтон, які пераходзіў да плоскасці фасада бакавымі акруглымі прасценкамі). У цэнтры атыка авальная люкарна. Першапачаткова пластыку фасада ўзбагачалі вуглавыя калоны, пілястры, тонка прафіляваныя карнізныя паясы, дэкаратыўныя вазы. У інтэр'еры храма меліся партрэты фундатара кляштара Друцкага-Сакалінскага і яго жонкі.

Касцёл дамініканцаў Юзафа (Абручніка). Фотаздымак з сайта https://vetliva.by/tourismКасцёл дамініканцаў Юзафа (Абручніка). Сучасны від. Фотаздымак з сайта http://globus.tut.by/Касцёл дамініканцаў Юзафа (Абручніка). Сучасны від. Фотаздымак з сайта https://www.radzima.org

ЛІТАРАТУРА

1. Добровольская, О. Костел Святого Иосифа / О. Добровольская, С. Слепцов // Телеком-экспресс (Орша). – 2011. – 18 авг. – С. 31.

2. Касцёл дамініканцаў // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 461.

3. Кулагін, А. М. Касцёл святога Юзафа Абручніка і кляштар дамініканцаў / А. М. Кулагін // Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фатограф А. Л. Дыбоўскі. – Мінск : БелЭн, 2008. – С. 275.

4. Никитина, О. 350-летие храма / О. Никитина // Народнае слова. – 1999. – 30 сак. – С. 4.

5. Оршанские монастыри // Оршеведение : производственно-практическое издание / В. В. Жуковский. – Орша : Оршанская типография, 2008. – С. 125–131.