Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква Свята-Аляксееўская. Аршанскі раён, в. Смаляны

Свята-Аляксееўская царква размешчана ў паўднёва-заходняй частцы вёскі Смаляны. Узведзена ў 1864 годзе з цэглы. Прыпісная да Праабражэнскага храма.

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана па кананічнай 4-часткавай кампазіцыі: званіца, трапезная, малітоўная зала, гранёная апсіда. Сілуэт храма мае 2 вертыкальныя дамінанты – 2-ярусную 4-гранную шатровую званіцу і сферычны купал на 8-гранным светлавым барабане над 4-схільным дахам цэнтральнага кубападобнага аб'ёму. Фасады расчлянёны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі, крапаваны вуглавымі лапаткамі. У інтэр'ер раскрыты светлавы барабан, падтрыманы 4 4-граннымі пілонамі і перакінутымі праз іх аркамі, скляпеннямі-ветразямі; трапезная і прыдзелы перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі на распалубках.

Свята-Аляксееўская царква. Фотаздымак з сайта https://be.wikipedia.orgЗваніца царквы Святога Аляксея. Фотаздымак з сайта https://be.wikipedia.orgСвята-Аляксееўская царква. Фотаздымак з сайта https://be.wikipedia.org

ЛІТАРАТУРА

1. Аляксееўская царква // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 113.

2. Аляксееўская царква // Памяць: Орша. Аршански раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 465.

3. Свята-Аляксееўская царква // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – С. 184.

4. Мяжэвіч, В. Царкве ў Смалянах 140 гадоў / В. Мяжэвіч // Вiцебскі рабочы. – 2004. – 25 верас. – С. 3.