Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква Свята-Георгіеўская. Аршанскі раён, в. Пугляі

Царква знаходзіцца ў цэнтры вёскі Пугляі. Пабудавана ў 1898 (1908?) годзе з дрэва. У 1962 годзе закрыта і рэканструявана пад вясковы клуб.

Помнік народнага дойлідства. Храм 4-часткавай падоўжнай сіметрычна-восевай кампазіцыі: прамавугольныя ў плане прытвор, бабінец, кубападобны аб'ём малітоўнай залы і 5-гранная апсіда з бакавымі нізкімі рызніцамі. Ярусную званіцу змяніла позняя надбудова над выцягнутым па папярочнай восі прытворам 2-га паверха, накрытага 2-схільным дахам, апсіда – больш нізкім гранёным. Фасады ашаляваны: вертыкальна ў цокальнай і фрызавай частцы, гарызантальна – у цэнтральнай. Бабінец і апсіда ў інтэр'еры раскрыты шырокімі прасветамі ў малітоўную залу, асветленую 6 прамавугольнымі бакавымі аконнымі праёмамі. Меўся 2-ярусны іканастас на 42 абразы.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Пячонкін, В. Лёс Пугляеўскай царквы / В. Пячонкін // Аршанская газета. – 2005. – 9 крас. – С. 2.

2. Свята-Георгіеўская царква // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / Кулагін А. М. ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – С. 170.