Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква Свята-Ільінская. Аршанскі раён, г. Орша

Царква ў імя святога прарока Іліі размешчана на вуліцы Ільінскай, на левым беразе Дняпра. Пабудавана ў 1880 г. з цэглы на месцы папярэдняга аднайменнага драўлянага храма 1460 г., пабудаванага (па паданні) па загадзе вялікага князя літоўскага і караля польскага Казіміра IV. У 1505 г. пасля пажару на яе месцы збудавана новая драўляная царква, якая існавала да будаўніцтва існуючага мураванага храма. Царква абслугоўвала прыход Ільінскай слабады ў паўднёва-ўсходняй частцы Задняпроўя. У падмурак агароджы закладзены вялікі камень з надпісам, датаваным 2-й палавінай XVII ст. Святы Сінод прыняў рашэнне аб стварэнні пры храме сястрынства ў імя прарока Іліі, якое павінна было стаць асновай для аднаўлення існаваўшага тут Успенскага жаночага манастыра. У 1884 г. адкрыта царкоўнапрыходская школа. Царкоўны двор абнесены мураванай агароджай з манументальнай брамай, контрфорсамі і дэкаратыўнымі вежачкамі.

Помнік архітэктуры маскоўска-яраслаўскага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Кананічную 4-часткавую кампазіцыю царквы фарміруюць прытвор-званіца, трапезная, малітоўная зала, 5-гранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Маляўнічы сілуэт збудавання фарміруюць узняты на каскад какошнікаў цыбулепадобны купал над цэнтральным кубападобным аб'ёмам, 2 макаўкі над шатром васьмерыка званіцы і шматгранным дахам апсіды. Уваход вылучаны традыцыйным для рускага храмавага дойлідства XVII ст. 4-слуповым рундуком, завершаным гранёным шатром з макаўкай. У насычанай архітэктурнай пластыцы выкарыстаны старажытнарускія дэкаратыўныя формы – кілепадобныя, пластычна насычаныя ліштвы арачных праёмаў, набраныя квадратнымі шырынкамі фрызы і вуглавыя лапаткі, шматлікія філёнгі і раскрапоўкі, зубчастыя гарадковыя фрызы, гарэльефныя крыжы, вылучаныя на белым фоне сцен блакітнай афарбоўкай. Прастора інтэр'ера мае выцягнутую падоўжна-восевую будову – прытвор, трапезная, малітоўная зала, апсіда.

Дзеючы праваслаўны Свята-Успенскі жаночы манастыр cтвораны ў 1990-я гг. пры Іллінскай царкве знаходзіцца ў юрысдыкцыі Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы.

Заснаваны ў 1631 годзе. Уключаў некалькі драўляных цэркваў і іншыя манастырскія пабудовы. У манастыры знаходзілася двух'ярусная брама-званіца з каменным ніжнім ярусам. У 1655 годзе быў узведзены каменны Успенскі сабор. У 1691 годзе пабудаваная цагляная царква Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы, якая праіснавала больш двух стагоддзяў і была знішчана ў сярэдзіне 1950-х гадоў. У 1920-я гады монастрь быў зачынены, храм выкарыстоўваўся пад склад і вяндлярня. Успенскі сабор манастыра ізноў быў адкрыты з часу Вялікай Айчыннай вайны. У цяперашні час на месцы манастыра пабудаваны шматпавярховыя дамы.

Манастыр аднавіў сваю дзейнасць ў 1996 годзе пры Свята-Ільінскай царкве (пабудавана ў 1880 годзе на месцы згарэлай драўлянай пачатку XVI стагоддзя), яна была цалкам адрамантаваная. Быў пабудаваны новы двухпавярховы корпус для сясцёр. У 2006 годзе было завершана будаўніцтва і адбылося асвячэнне Успенскай царквы манастыра.

Свята-Успенскі жаночы манастыр пры Свята-Ільінскай царкве. Фотаздымак з сайта https://hram.byСвята-Ільінская царква. Фотаздымак з сайта https://orda.of.by/Свята-Успенскі жаночы манастыр пры Свята-Ільінскай царкве. Фотаздымак з сайта https://hram.by

ЛІТАРАТУРА

1. Добровольская, О. Свято-Успенский женский монастырь. Храм в честь Успения Божией Матери / О. Добровольская, С. Слепцов // Телеком-экспресс (Орша). – 2011. – 28 июля. – С. 31.

2. Ільінская царква // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 91.

3. Ільінская царква ў Оршы / аўт. тэксту А. М. Шынкевіч. – Мінск : Бел. добраахвот. таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, [2000]. – 3 с.

4. Ільінская царква // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 462.

5. Лютынский, В. Ильинская церковь: страницы истории / В. Лютынский // Телеком-экспресс (Орша). – 2007. – 1 авг. – С. 5 ; 8 авг. – С. 6.

6. Минченко, П. В поисках утраченного / П. Минченко // Советская Белоруссия. – 2010. – 12 марта. – С. 16.

7. Оршанский Свято-Успенский монастырь // Дорогами православной Беларуси / сост. С. Р. Бегиян. – Минск : Белорусская Православная церковь, 2010. – С. 50–52.

8. Свято-Успенский женский монастырь // Духовные святыни Витебщины = Geistliche heiligtuemer des Gebiest Witebsk / текст: Н. И. Степаненко, В. Г. Синковец. – Витебск, 2007. – С. 12.

9. Шынкевіч, А. Унучка старажытнай царквы / А. Шынкевіч // Ленінскі прызыў (Орша). – 1989. – 22 верас. – С. 3.

СПАСЫЛКІ

arrow Свята-Успенскі жаночы манастыр