Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква Свята-Троіцкая. Аршанскі раён, в. Солаўе

Царква ў гонар Святой Троіцы размешчана на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі Солаўе. Пабудавана ў 2-й палавіне XIX ст. з цэглы.

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю з рысамі рэтраспектыўнай готыкі. Кампазіцыйна крыжова-купальны храм складаецца з прамавугольнага прытвора, кубападобнай малітоўнай залы, 5-граннай апсіды з бакавымі рызніцамі. У сілуэце будынка пануе магутны цыліндрычны светлавы барабан са сферычным купалам. Плоскасныя атынкаваныя фасады члянёны арачнымі вокнамі з паўкруглымі люкарнамі ў стральчатых ліштвах (уплыў рэтраспектыўна-гатычнага стылю), апяразаны карнізам спрошчанага профілю. Такой жа аркай вырашаны галоўны ўваход.

Руіны Свята-Траецкай царквы ў вёсцы Солаўе. Фотаздымак з сайта https://www.radzima.org

ЛІТАРАТУРА

1. Свята-Троіцкая царква // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – С. 316.