Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква Свята-Троіцкая. Аршанскі раён, г. п. Арэхаўск

Царква ў гонар Святой Троіцы размешчана ў цэнтры г. п. Арэхаўск, у невялікім скверы. Пабудавана ў 1838 годзе з дрэва на месцы храма, які, паводле падання, у 1812 годзе наведваў М. Кутузаў і садзейнічаў яго абнаўленню. Рэстаўрыравана ў 1990-х гадах.

На чарцяжы з архіўнага фонду князёў Любамірскіх (мяжа XVIII–XIX ст.) адзначаецца: «Церковь с колокольнею во имя Марии Египетской, имеющаяся строить в деревни Орехах длиною с колокольнею восим сажени, шириною – четыре сажени, вышиною девять саженей». Будаўніцтва царквы благаславіў беларускі епіскап Анастасій Братаноўскі. У 1832 годзе апісанне храма даў рэвізор протаіерэй Звераў: «Бабиновицкого уезда Троицкая, что в селе Орехах, церковь деревянная, холодная с таковою же колокольнею, весьма ветхая, священнослужение в ней запрещено, кроме отправлений молитвословий, иконостас ветх, иконы полинялые, утварь бедная... Вместо сей ветхой церкви в 1831 году по Высочайшему повелению строится новая, деревянная церковь владельцем князем Любомирским, которая уже им обстроена вчерне». У прыходна-расходнай кнізе 1830–1831 гг. адзначана: «72 цесляры працавалі на сямі фальварках уладання. У Арахах яны царкву напалову склалі». Доўгае будаўніцтва (8 гадоў) невялікага храма абумоўлівалася цяжкім эканамічным станам маёнтка на той час. Аб завяршэнні будаўніцтва дакладаецца ў лісце ад 31 сакавіка 1838 года Барысценаўскай эканоміі земскаму спраўніку Бабінавіцкага павета: «В селе Орехах построенная вновь на каменном фундаменте Троицкая деревянная церковь, в коей учреждён приличный с живописью новый иконостас, будет приведена со стороны Экономии его сиятельства к совершенному окончанию сего текущего лета с доставлением в оную нужных церковных книг так, чтобы она могла быть по предоставлению Духовного Начальства освящена в то время».

Помнік архітэктуры позняга класіцызму. У аснове аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі кубападобны аб'ём, накрыты паўсферычным купалам на нізкім, шырокім цыліндрычным барабане. Па восі ўсход–захад далучаны вузкі прытвор пад 2-схільным дахам і паўкруглая апсіда са сферычным пакрыццем. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны паўкруглымі вокнамі-люкарнамі.

Малітоўная зала расчлянена 4 падпружнымі аркамі. Барабан над залай вылучаны масіўным карнізам і нізкім атыкам, апсіда перакрыта конхай і вылучана аркай на 2 іанічных калонах. У інтэр'еры 1-ярусны драўляны іканастас. Сцены ўнутры атынкаваны і імітаваны пад мураваныя. Над уваходам на каваных кранштэйнах размешчаны драўляныя хоры з бакавымі вітымі сходамі.

Перад храмам асобна пастаўлена драўляная званіца, якая складае з царквой адзіны ансамбль. 2-ярусная 4-гранная пабудова накрыта гранёным шатром, акаймаваным унізе франтончыкам.

Свята-Троіцкая царква. Фотаздымак з сайта https://globus.tut.by  Свята-Троіцкая царква. Фотаздымак з сайта https://globus.tut.by  Свята-Троіцкая царква. Фотаздымак з сайта https://globus.tut.by

ЛІТАРАТУРА

1. Ореховская Троицкая церковь // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 228.

2. Свята-Троіцкая царква // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / Кулагін А. М. ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – С. 11–12.

3. Царква ў гонар Святой Троіцы // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 20.

4. Якімовіч, Ю. А. Спаская царква / Ю. А. Якімовіч // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 100.