Царква Спаса-Праабражэнская. Аршанскі раён, в. Смаляны
- Подробности
- Створана 23.10.2018 15:23
- Адноўлена 23.10.2018 13:33
Царква ў гонар Праабражэння Гасподняга размешчана ў паўночна-ўсходняй частцы вёскі Смаляны. Пабудавана ў 2-й палавіне XVIII ст. з дрэва.
Помнік народнага дойлідства стылю барока. Манументальны крыжова-купальны будынак 3-яруснай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. Першы ярус – абхадная галерэя-гульбішча пад 1-схільным дахам, другі – 4-гранны аб'ём, завершаны па гранях трохвугольнымі франтонамі і фланкіраваны з франтальнага фасада дзвюма 2-яруснымі (васьмярык на чацверыку) шатровымі вежамі, трэці – 8-гранны светлавы барабан, накрыты звонападобным гранёным купалам. Вертыкальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі адзінарнымі і здвоенымі аконнымі праёмамі, паўкруглымі люкарнамі.
У інтэр'еры акаймаваны балюстрадай светлавы барабан з купальным перакрыццем падтрыманы аркай і 2 слупамі. Апсіда вылучана ярусным разным іканастасам, пры ўваходзе размешчаны хоры. Купальны плафон і грані барабана пакрыты размалёўкай «Дванаццаць апосталаў» (XVIII ст.). Абразы «Жанчыны-міраносіцы» (канец XVIII ст.), «Каранаванне Маці Божай» (XVIII ст.), «Укрыжаванне» (XIX ст.), «Святы Мікалай» (1851), «Тайная вячэра» (1-я палавіна XIX ст.). Напрастольны крыж 1-й палавіны XIX ст.
ЛІТАРАТУРА
1. Мяжэвіч, В. Спаса-Праабражэнская царква ў Смалянах / В. Мяжэвіч // Аршанская газета. – 2002. – 14 лістап. – С. 8.
2. Олейникова, В. Открывая былое / В. Олейникова // Аршанская газета. – 2004. – 24 крас. – С. 2.
3. Смольянская Спасо-Преображенская церковь // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 477.
4. Спаса-Праабражэнская царква // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 466–467.
5. Спаса-Праабражэнская царква // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – С. 185.
6. Царква ў гонар Праабражэння Гасподняга // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 373.
7. Якімовіч, Ю. А. Спаса-Праабражэнская царква / Ю. А. Якімовіч // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 115–116.