Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Храм Раства Хрыстова. Аршанскі раён, г. Орша

У канцы XIX стагоддзя з'явілася сур'ёзная патрэбнасць для жыхароў вёсак каля станцыі Орша ў храме і парафіяльнай школе. Налічвалася каля 4000 патэнцыйных вернікаў і ўсім ім даводзілася ездзіць за 4 вярсты ў горад ў храмы, што было складана і накладна.

Першапачаткова намаганнямі ўладаў станцыі Орша, мясцовага святара і людзей была пабудавана драўляная царква на каменным падмурку.

У 1914 годзе яна была цалкам перабудавана ў каменную пяцікупальную з жалезным дахам. У храме быў прыпісаны адзін святар і адзін псаломнік. Па захаваўшымся архіўным звесткам, нават з г. Орша прыязджалі паслухаць пропаведзі святара і паўдзельнічаць у набажэнстве. Пры храме існаваў дзіцячы хор.

У 1930 годзе, храм зачынілі і аддалі ў карыстанне вакзала, ён пераўтварыўся ў закусачную. У 1941 годзе быў разбураны цэнтральны купал, а ў 1955 годзе храм быў узарваны. Зараз на яго падмурку варта крама «Чыгуначнік».

Як толькі была магчымасць адрадзіць храм на вакзале, гарадскія ўлады разам з царкоўнымі скарысталіся гэтай магчымасцю. Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт блаславіў, а свецкія ўлады паказалі месца будаўніцтва, – недалёка ад падмурка гістарычнага знаходжання храма. У 1998 г. мітрапаліт Філарэт асвяціў месца будучага храма і заклікаў жыхароў Чыгуначнага раёна г. Орша, прадстаўнікоў Беларускай чыгункі і свецкай улады ўзяцца за богаўгодную справу і ўзвесці праваслаўны храм Раства Хрыстова.

Зімою 2000 года ўтварылася царкоўная абшчына, зарэгістраваны Статут Прыхода храма Раства Хрыстова і ў часовым памяшканні – ахвяраваным пасажырскім вагоне – 22 мая 2000 года, у дзень перанясення мошчаў Свяціцеля і Цудатворцы Мікалая, была адслужана першая Боская Літургія. Арганізаваліся сястрынства, Нядзельная школа і бібліятэка.

Восенню 2009 года, пасля залажэння падмурка настаяцелем храма Раства Хрыстова быў прызначаны іерэй Вячаслаў Енухаў. З тых часоў, па меры магчымасцей вядзецца будаўніцтва царквы.

Будаўніцтва храма. Фотаздымак з сайта https://hram.by/Таблічка пры залажэнні храма. Фотаздымак з сайта https://hram.by/Часовае памяшканне храма. Фотаздымак з сайта https://hram.by/

ЛІТАРАТУРА

1. Коваль, Л. Сестры милосердия! / Л. Коваль // Аршанская газета. – 2002. –21 верас. – С. 2.

2. Мачкова, В. Храм Рождества Христова строим вместе / В. Мачкова // Телеком-экспресс (Орша). – 2012. – 2 авг. – С. 3.

3. Слепцов, С. Построим храм вместе / С. Слепцов // Телеком-экспресс (Орша). – 2017. – 28 июня. – С. 4

4. Шурдукова, А. Сайт прихода Рождества Христова / А. Шурдукова // Аршанская газета. – 2013. – 31 студз. – С. 4.

СПАСЫЛКІ

arrow Храм Раства Хрыстова у Оршы