Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква ў імя святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага. Аршанскі раён

Царква ў імя святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага размешчана ў цэнтры вёскі Крапіўна. Пабудавана ў 2-й палавіне XIX ст. з цэглы.

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Адносіцца да тыпу крыжова-купальных храмаў. Па падоўжнай восі паслядоўна размешчаны прытвор, трапезная, малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі, 5-гранная апсіда з бакавымі гранёнымі рызніцамі. Сяродкрыжжа завершана магутным 8-гранным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам. Фасады апяразаны аркатурнымі фрызамі, прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі. Уваход вылучаны 2-гранным парталам на шырынкавых лапатках. У вугле муравана-металічнай агароджы пастаўлена мураваная 4-гранная званіца пад шлемападобным купалам і макаўкай у завяршэнні.

nevkogo-church-krapivno.jpg

ЛІТАРАТУРА

1. Большакова, Е. Колокольный звон над Крапивно / Е. Большакова // Народнае слова. – 2011. – 14 мая. – С. 16.

2. Вишневский, В. Крапивно. Взгляд на прошлое и настоящее / В. Вишневский // Аршанская газета. – 2018. – 23 чэрв. – С. 5.

3. Вишневецкий, В. Храм Александра Невского / В. Вишневецкий // Аршанская газета. – 2023. – 18 студз. – С. 15.

4. Каткоўская, К. Жывуць з верай / К. Каткоўская // Аршанская газета. - 2023. — 29 сак. — С. 16.

5. Крапівенская царква Аляксандра Неўскага // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / / рэдкал.: У. Ю. Аляксандраў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2013. – Т. 4 : З–Л. – С. 551.

6. Крапивенская церковь Александра Невского // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. – 527–528.

7. Прачысценская царква // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 109.

8. Свята–Аляксандра-Неўская царква // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – С. 104–105.

9. Царква Аляксандра Неўскага // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 465.

10. Царква ў імя святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 207.

11. Церковь Святого благоверного князя Александра Невского // Духовные святыни Витебщины = Geistliche Heiligtumer des Gebiets Vitebsk : [путеводитель] / текст: Н. И. Степаненко, В. Г. Синковец. – Витебск : Нац. агенство по туризму, 2007. – С. 12

12. Шурдукова, А. Гордость жителей Крапивно / А. Шурдукова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2007. – 20 дек. – С. 4.

13. Шурдукова, А. Крапивенская святыня / А. Шурдукова // Аршанская газета. – 2007. – 29 верас. – С. 3.