Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква святых Пятра і Паўла. Аршанскі раён, в. Браздзетчына

Царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла размешчана ў цэнтры вёскі Браздзетчына. Пабудавана ў 1875 годзе з цэглы. Рэстаўрыравана ў пачатку XXI стагоддзя.

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм 4-часткавай падоўжнай сіметрычна-восевай кампазіцыі: прамавугольны ў плане прытвор, трапезная, кубападобная малітоўная зала і паўкруглая апсіда з бакавымі паўкруглымі рызніцамі. У сілуэце храма дамінуе магутны 8-гранны барабан на квадратным пастаменце. Над прамавугольным, выцягнутым па папярочнай восі прытворам узвышалася званіца (не захавалася). Арачныя аконныя праёмы дэкарыраваны прафіляванымі броўкамі, галоўны і 2 бакавыя ўваходныя парталы – кілепадобнымі ліштвамі. У дэкоры, выкананым сродкамі цаглянай муроўкі, выкарыстаны матывы старажытнарускага царкоўнага дойлідства: трайныя вісячыя аркатуры, круглыя разеткі і люкарны, парныя паўкалонкі, зубчастыя фрызы, вуглавыя пілястры.

Інтэр'ер храма дынамічна развіты ў падкупальную прастору – самкнуты 8-гранны купал з праёмам-ліхтаром. Падкупальная прастора асветлена 4 арачнымі аконнымі праёмамі на вялікіх гранях барабана. У прастору малітоўнай залы шырокімі арачнымі прасветамі адкрываюцца бакавыя прыдзелы, трапезная (перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі) і апсіда (перакрыта конхай). У бакавы прыдзел такім жа прасветам адкрыта і паўднёвая рызніца. У афармленні інтэр'ера была выкарыстана арнаментальная фрэскавая размалёўка, фрагменты якой захаваліся ў апсідзе, купале, арках прыдзелаў.

Царква святых Пятра і Паўла. Фотаздымак з сайта http://orda.of.by

ЛІТАРАТУРА

1. Браздзечынская Петрапаўлаўская царква // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 24.

2. Браздечинская Петропавловская церковь // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 92.

3. Пячонкін, В. Падарожжа да вытокаў / В. Пячонкін // Аршанская газета. – 2017. – 23 лістап. – С. 13.

4. Пячонкін, В. Царква Пятра і Паўла – адраджэнне / В. Пячонкін // Аршанская газета. – 2009. – 3 лют. – С. 3.

5. Свята-Петра-Паўлаўская царква // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – С. 25.

6. Царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 51.

7. Церковь Святых Петра и Павла // Духовные святыни Витебщины = Geistliche Heiligtumer des Gebiets Vitebsk : [путеводитель] / текст Н. И. Степаненко, В. Г. Синковец. – Витебск : Национальное агенство по туризму, 2007. – С. 12