Царква ў імя святога Леаніда. Аршанскі раён, г. Орша
- Подробности
- Створана 23.10.2018 15:23
- Адноўлена 23.10.2018 15:18
Царква ў імя святога прападобнага Леаніда размешчана на вуліцы Леніна, каля былога будынка рэальнага вучылішча. Пабудавана ў канцы XX ст. з цэглы. Вырашана ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. У аснове аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі цэнтральная вертыкальна выцягнутая квадратная ў плане малітоўная зала, да якой далучана паўкруглая апсіда і 2-ярусны прытвор-званіца. Архітэктурнай дамінантай з'яўляецца цыбулепадобны купал на цыліндрычным светлавым барабане, узведзены ў сяродкрыжжы 2-схільных дахаў. Фасады прарэзаны высока ўзнятымі арачнымі аконнымі праёмамі.
ЛІТАРАТУРА
1. Войтеховская, С. Знамение времени / С. Войтеховская // Аршанская газета. – 2006. – 20 мая. – С. 6.
2. Маркевич, Е. Храм спасения / Е. Маркевич // Аршанская газета. – 2006. – 15 крас. – С. 3.
3. Храм преподобного Леонида // Витебская епархия. Монастыри, храмы и приходы : справочник / сост. А. Матвеев. – Минск : Белорусская Православная Церковь, 2009. – С. 61.
4. Царква ў імя святога прападобнага Леаніда // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 306–307.