Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Манастыр Пакроўскі мужчынскі. Аршанскі раён, г. Орша

Знаходзіцца на правым беразе р. Аршыца. Пабудаваны ў 1758 годзе з каменя паводле пажадання і на ахвяраванні аршанскага старасты Івана Ляпкоўскага і са згоды яго брата ротмістра Міхаіла. Ансамбль манастыра складаўся з царквы Апекі Маці Божай, прыбудаванага да яе кляштарнага жылога корпуса і царквы Св. Яўхіма. У канцы XVIII – пачатку XIX стст. мужчынскі манастыр узначальваў Іраклій Лісоўскі.

Пасля рэвалюцыі ў манастырскіх келлях размясціліся земаддзел, чарцёжны архіў і акруговы краязнаўчы музей.

У гады Вялікай Айчыннай вайны ў царкве знаходзіўся склад харчовых тавараў. Жылыя памяшканні выкарыстоўваліся як падменны фонд ЖЭУ і майстэрні мастакоў.

У 1969 годзе па рашэнні гарадской камісіі будынак царквы быў прызнаны аварыйным і падлягаў зносу. Да нашых дзён захаваліся толькі руіны былога кялейнага корпуса кляштара, якія ў 2005 годзе былі перададзеныя Віцебскай дыяцэзіі. Зараз Пакроўскі манастыр закансерваваны і рыхтуецца праект па яго аднаўленні.

 

 

Выява пакроўскага манастыра на паштоўке. Фотаздымак з сайта: http://sobory.ruЖылы корпус Свята-Пакроўскага мужчынскага манастыра. Аршанскі раён. Фотаздымак з сайта: http://sobory.ruПакроўскі  мужчынскі манастыр. Аршанскі раён. Фотаздымак з сайта: http://sobory.ru

ЛІТАРАТУРА

1. Добровольская, О. Костел Святого Иосифа / О. Добровольская, С. Слепцов // Телеком-экспресс (Орша). – 2011. – 18 авг. – С. 31.

2. Касцёл дамініканцаў // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 461.

3. Кулагін, А. М. Касцёл святога Юзафа Абручніка і кляштар дамініканцаў / А. М. Кулагін // Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фатограф А. Л. Дыбоўскі. – Мінск : БелЭн, 2008. – С. 275.

4. Никитина, О. 350-летие храма / О. Никитина // Народнае слова. – 1999. – 30 сак. – С. 4.

5. Оршанские монастыри // Оршеведение : производственно-практическое издание / В. В. Жуковский. – Орша : Оршанская типография, 2008. – С. 125–131.