Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Полацкі раён, г. Наваполацк

Пабудаваны ў 1999–2004 гг. з цэглы. Парафія зарэгістравана 29 чэрвеня 1992 г. 30 верасня 2001 г. біскуп Уладзіслаў Блін, ардынарый Віцебскай дыяцэзіі, урачыста заклаў вуглавы камень касцёла, прывезены адной з парафіянак з Аліўнага Сада ў Іерусаліме, які быў асвячоны рымскім папам Янам Паўлам II 23 верасня 2002 г. у Астане, сталіцы Казахстана.

Твор архітэктуры постмадэрнізму. Вырашаны прамавугольным у плане аб'ёмам з 8-граннай цэнтральнай часткай, завершанай 8-гранным светлавым барабанам пад пакатым шатровым пакрыццём. Да фасада далучана 4-ярусная 4-гранная званіца, завершаная спічастым шатром. Грані цэнтральнага аб'ёму прарэзаны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі. Да алтарнай часткі далучаны 2-павярховы адміністрацыйна-жылы корпус.

 

Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. г. Наваполацк. Фотаздымак з сайта https://catholic.by

ЛІТАРАТУРА

1. Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса // Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фатограф А. Л. Дыбоўскі. – Мінск : БелЭн, 2008. – С. 252.

2. Козик, А. «Сердце Иисуса» в Новополоцке / А. Козик // Витебский курьер. – 2004. – 14 дек. – С. 1.

3. Лялека, Л. Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса / Л. Лялека // Химик (Новополоцк). – 2004. – 17 дек. – С. 1.

СПАСЫЛКІ

Наваполацк — парафія Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса