Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква іконы Божай Маці «Неспадзяваная Радасць». Полацкі раён, г. Наваполацк

У сярэдзіне 90-х гадоў XX стагоддзя прыдатным памяшканнем для храма стала былая пральня. Побач размяшчаўся будынак былой гарадской лазні. Менавіта на яе падмурку і меркавалася ўзвесці новы храм. Службы пачаліся ў былой пральні пасля невялікай рэканструкцыі. Першапачаткова храм «Неспадзяваная Радасць» уваходзіў у склад прыхода царквы святога Архангела Міхаіла.

Сваю назву царква атрымала ад храмавай іконы, якую падарыў Наваполацку біскуп Глеб.

Афіцыйна прыход царквы іконы Божай Маці «Неспадзяваная Радасць» быў зарэгістраваны 21 красавіка 1997 года ў Віцебскім абласным выканаўчым камітэце.

Пачаткам будаўніцтва храма ў гонар іконы Божай Маці «Неспадзяваная Радасць» лічыцца лета 2008 года, незадоўга да святкавання 50-годдзя горада г. Наваполацка.

Размяшчаецца царква на вуліцы 1-я лінія, д. 10.

Інтэр'ер храма. Фотаздымак з сайта http://n-radost.by/Царква іконы Божай Маці «Неспадзяваная Радасць». г. Наваполацк. Фотаздымак з сайта http://n-radost.byБудаўніцтва храма іконы Божай Маці «Неспадзяваная Радасць». г. Наваполацк. Фотаздымак з сайта http://n-radost.by

ЛІТАРАТУРА

1. Банщикова, О. Новая веха / О. Банщикова // Новая газета (Наваполацк). – 2009. – 24 сак. – С. 1.

2. Бегунова, Е. «Здесь будет новый храм!» / Е. Бегунова // Віцебскі рабочы. – 2009. – 28 марта. – С. 2.

3. Вахрамеева, И. «Носите тяготы друг друга ...» / И. Вахрамеева // Химик (Новополоцк). – 2001. – 15 мая. – С. 1.

4. Рыжкова, Н. Колокольный перезвон / Н. Рыжкова // Віцебскі рабочы. – 2013. – 30 крас. – С. 6.

5. Стёпкина, Л. Долгожданный храм / Л. Стёпкина // Полоцкие епархиальные ведомости. – 2012. – № 2 (апр.) – С. 2.

 

СПАСЫЛКІ

Приход Храма Иконы Божией Матери «Нечаянная Радость» Полоцкой епархии Белорусского Экзархата Русской Православной Церкви