Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква ў гонар Ражджаства Святога Іаана Прадцечы. Полацкі раён, г. Наваполацк

Царква пабудавана на беразе Заходняй Дзвіны ў 1990-я гг. з цэглы як хрысцільны храм.

Будынак вырашаны крыжовым у плане аб'ёмам. Працяглы цэнтральны неф накрыты вальмавым бляшаным дахам, над яго перакрыжаваннем з такімі ж дахамі бакавых прыдзелаў узведзены 8-гранны драўляны глухі барабан пад шлемападобным купалам. Уваход вылучаны 2-слуповым ганкам пад 2-схільным дахам. Пакрытыя шэрым тынкам фасады ў цокальнай частцы вылучаны «ізумрудным» рустам, расчлянёны вузкімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў арачных нішах. Тарцы прыдзелаў і апсіды вылучаны трайной аркатурай аконных праёмаў. Унутры вылучаны прытвор з бакавымі каморамі. Сяродкрыжжа малітоўнай залы перакрыта корабавым драўляным скляпеннем. Апсіду вылучае 2-ярусны драўляны іканастас з разнымі царскімі варотамі.

Знаходзіцца на вуліцы Я. Коласа ў Наваполацку.

Царква ў гонар Раства Святога Іаана Прадцечы, 1992 год. Фотаздымак з сайта https://vk.com/arh_mihail_npЦарква ў гонар Раства Святога Іаана Прадцечы. Фотаздымак з сайта https://vk.com/arh_mihail_npЗакладка храма ў гонар Святога Іаана Прадцечы. Фотаздымак з сайта https://vk.com/arh_mihail_np

ЛІТАРАТУРА

1. Царква ў гонар Ражджаства святога Іаана Прадцечы // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 292.