Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Касцёл Маці Божай Фацімскай і кляштар бернардзінцаў. Дубровенскі раён, г. Дуброўна

Кляштар бернардзінцаў размешчаны па вуліцы Аршанскай, на паўднёвым захадзе горада, на ўзвышаным беразе ракі Дубровенка. Пабудаваны з цэглы ў пачатку XIX ст. на месцы драўлянага кляштара 1630 года.

Двухпавярховая пабудова са склепамі складаецца з 2 узаемнаперпендыкулярных карпусоў: больш доўгага па восі захад–усход і кароткага, арыентаванага на поўнач. Планіроўка паверхаў галерэйна-калідорная. Цэнтральны вузел (месца злучэння карпусоў) фарміруе вінтавая лесвіца. Сцены атынкаваныя. Дах двухсхільны.

Архітэктура будынка лаканічная. Адзінымі элементамі дэкору з'яўляюцца тонкія пілястры, нескладаны карніз і паяскі. Тарцовыя сцены завяршаюцца трохвугольнымі франтонамі з люкарнамі.

У планіроўцы кампазіцыі і дэкаратыўным аздабленні помніка праявіліся асобныя рысы барока.

У 1801 г. касцёл і кляштар згарэлі, аднак неўзабаве былі адбудаваныя.

Падчас паўстання 1830–1831 гг. кляштар быў зачынены, касцёл стаў парафіяльным.

Па стане на 1912 г. Дуброўна – гэта адна з найменшых парафій у Магілёўскай архідыяцэзіі, што налічвала 560 вернікаў, расселяных па засценках і толькі ў дзвюх вёсках, якія засталіся каталіцкімі. У парафіі існавала таксама капліца на могілках.

13 студзеня 1930 г. парафіяльны касцёл быў зачынены і аддадзены пад Дом культуры. Будынак кляштара займалі адміністрацыйна-грамадскія ўстановы. Касцёл быў перабудаваны пад кінатэатр, потым знішчаны. На сёння застаўся толькі будынак кляштара, які зараз не выкарыстоўваецца.

10 жніўня 2001 г. парафія была зарэгістравана дзяржаўнымі ўладамі. Аднак гарадскія ўлады адмовіліся аддаць католікам бернардынскі кляштар, які спрадвеку належыў ім, занядбаны ў савецкія часы. Пад капліцу была набыта звычайная жылая хата. 22 студзеня 2004 г. адбылася перарэгістрацыя парафіі.

24 верасня 2006 г. біскуп Уладзіслаў Блін асвяціў пляц пад будову касцёла. У 2007 г. быў закладзены фундамент і распачалася будова касцёла.

26 красавіка 2016 г. біскуп Віцебскі Алег Буткевіч здзейсніў асвячэнне муроў касцёла.

 

Кляштар бернандынцаў. г. Дуброўна. Фотаздымак з сайта https://orda.of.by/Кляштар бернандынцаў. Жылы корпус. Фотаздымак з сайта https://orda.of.by/Кляштар бернандынцаў. г. Дуброўна. Фотаздымак з сайта https://orda.of.by/Касцёл Маці Божай Фацімскай. Фотаздымак з сайта https://catholic.byКляштар бернандынцаў. г. Дуброўна. Фотаздымак з сайта https://orda.of.by/Кляштар бернандынцаў. г. Дуброўна. Фотаздымак з сайта https://orda.of.by/

ЛІТАРАТУРА

1. Бруцкі, А. Чорная помста магната / А. Бруцкі // Белорусская нива. – 2008. – 18 янв. – С. 2.

2. Быньков, А. С надеждой на перемены / А. Быньков // Витебские вести. – 2014. – 2 дек. – С. 7.

3. Бынькоў, А. Маўклівы сведка дубровенскай гісторыі / А. Бынькоў // Народнае слова. – 2013. – 25 крас. – С. 16.

4. Дубровенский монастырь бернардинцев // Туристская энциклопедия Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника ; редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; сост.: Л. В. Ловчая, Т. И. Жуковская. – Минск : БелЭн, 2007. – С. 189.

5. Залесская, С. На берегах Днепра седого / С. Залесская // Белорусская нива. – 2009. – 24 окт. – С. 6.

6. Касцёл Маці Божай Фацімскай і кляштар францысканцаў // Каталіцкія храмы на Беларусі / А. М. Кулагін ; фатограф А. Л. Дыбоўскі. – Минск : БелЭн iмя П. Броўкi, 2008. – С. 134–135.

7. Кляштар Бернардзінцаў // Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭН, 2000. – С. 59–60.

8. Лебедева, О. Чтобы открыть своё сердце для Господа / О. Лебедева // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2017. – 23 снеж. – С. 3.

9. Лупач, З. Урачыстае адкрыццё касцёла ў Дуброўне / З. Лупач // Каталіцкі веснік. – 2016. – № 5 (май). – С. 4.

10. Марачова, Т. Бернардзінскі кляштар / Т. Марачова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2008. – 22 сак. – С. 8.

11. 1630 год – у Дуброўне будуецца кляштар бернардзінцаў // Мастацкая культура Аршанскай зямлі ў канцы Х–ХІХ стагоддзях / А. У. Русецкі, Ю. А. Русецкі. – Мінск : БелЭн, 2002. – С. 67.

12. Якімовіч, Ю. А. Кляштар Бернардзінцаў / Ю. А. Якімовіч // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 261.

 

СПАСЫЛКІ

Парафія Маці Божай Фацімскай