Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква Пакроўская. Дубровенскі раён, в. Ланенка

Пакроўская царква была ўзведзена ў пачатку XX стагоддзя каля вёскі Ланенка сіламі жыхароў навакольных вёсак, якія ўручную здабывалі неабходную для будаўніцтва гліну за ракой Проня і абпальвалі яе на невялікім мясцовым цагельным заводзе.

Па ўспамінах старажылаў, Пакроўская царква мела шыкоўнае ўбранства, яе аздаблялі тры пазалочаныя купалы, чатыры званы і залаты крыж. Вакол царквы быў закладзены вялікі сад, а да яе брамы вяла алея, паабапал якой раслі кусты шыпшыны. Да нашага часу дайшлі звесткі, што першага служыцеля храма звалі Ферапонт.

У 1936 годзе царква была зачынена. Шматлікія пагромы, якія ўчыняліся ў царкве ў гэты час, моцна яе пашкодзілі.

Новае жыццё царкве даў айцец Арсанофій, які ў гады нямецкай акупацыі пасяліўся ў вёсцы Халалееўка. Ён звярнуўся ў нямецкую камендатуру з просьбай узнавіць богаслужэнні ў храме і атрымаў згоду. Аднак дзейнічала царква нядоўга і хутка зноў была зачынена.

У пачатку 60-х гг. каля царквы прагрымеў моцны выбух. Царква загарэлася знутры. Па адной з версій, у падрыве былі вінаваты мясцовыя камсамольцы. У 80-я гг. будынак царквы прыстасавалі пад калгасны млын і збожжасховішча.

 

Пакроўская царква, сучасны выгляд. Дубровенскі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byПакроўская царква, сучасны выгляд. Дубровенскі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byПакроўская царква, сучасны выгляд. Дубровенскі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by

ЛІТАРАТУРА

1. Зайцава, С. Пакроўская царква / С. Зайцава // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2008. – 19 крас. – С. 6.

2. Супранович, А. С мечтой о золотых куполах / А. Супранович // Віцьбічы = Витьбичи. – 2010. – 16 янв. – С. 7.