Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Касцёл Найсвяцейшай Троіцы. Верхнядзвінскі раён, в. Росіца

Касцёл Найсвяцейшай Троіцы знаходзіцца ў цэнтры вёскі Росіца, пабудаваны ў 1906 годзе з цэглы на месцы драўлянага парафіяльнага храма 1778 года, фундаванага разам з уніяцкай царквой М. Т. Лапацінскім. Пасля 1917 года зачынены, пасля савецка-польскай вайны 1919–1920 гг. вернуты католікам, дзейнічаў да Вялікай Айчыннай вайны, пасля якой выкарыстоўваўся ў гаспадарчых мэтах. Адкрыты і рэстаўрыраваны ў 1988 годзе.

Помнік архітэктуры неараманскага стылю. Трохнефавая 2-вежавая базіліка з шырокім трансептам і 5-граннай апсідай з сакрысціямі. Фасад 3-часткавай кампазіцыі – паміж высунутымі наперад бакавымі вежамі 2-гранны шчыпец. Такім жа шчыпцом завершаны прамавугольны партал арачнага ўваходнага праёма, над якім – акно-трыфорыум. Над бакавымі арачнымі ўваходамі – вокны-біфорыумы. Яруснасць і шматпланавасць франтальнаму фасаду надаюць бакавыя нізкія 5-гранныя эркеры. Цагляная архітэктура будынка насычана архітэктурнай пластыкай: шырокія лапаткі, аркатурныя фрызы, архівольты аконных праёмаў, карнізы з сухарыкамі.

Касцёл Найсвяцейшай Троіцы. в. Росіца. Верхнядзвінскі раён. Фотаздымак з сайта https://planetabelarus.byКасцёл Найсвяцейшай Троіцы. в. Росіца. Верхнядзвінскі раён. Фотаздымак з сайта https://planetabelarus.byХрам пасля заканчэння будаўніцтва. Фотаздымак з сайта https://ru.wikipedia.org/

ЛІТАРАТУРА

1. В Верхнедвинском районе реставрируют Сарьянский костел XIX века // Витебский проспект. – 2008. – 18 сент. – С. 6.

2. Дзвінская, С. Цярністы шлях да веры / С. Дзвінская // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2012. – 3 жн. – С. 2.

3. Касцёл Найсвяцейшай Тройцы // Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фатограф А. Л. Дыбоўскі. – Мінск : БелЭн, 2008. – С. 317.

4. Масловская, О. Награда за возрождение / О. Масловская // Витебские вести. – 2016. – 5 янв. – С. 3.

5. Маслоўская, В. Бог падарыў яго вёсцы / В. Маслоўская // Витебские вести. – 2014. – 22 марта. – С. 1, 4.

6. Маслоўская, В. «Святыя Юрый і Антоній, маліцеся за нас...» / В. Маслоўская // Витебские вести. – 2015. – 13 авг. – С. 23.

7. Пакульневіч, Я. Узор веры і мужнасці / Я. Пакульневіч // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2002. – 22 лют. – С. 5.

8. Пастернак, Т. В Росице расцветут магнолии, или Как ксендз Чеслав обустраивает намоленную землю / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2012. – 23 лют. – С. 16.

9. Ярошевич, К. Росица. Молитва из сердца просится / К. Ярошевич // Белорусская нива. – 2012. – 28 февр. – С. 7.