Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква ў імя Георгія Перамоганосца. Верхнядзвінскі раён, г. п. Асвея

Царква ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца знаходзіцца ў г. п. Асвея Верхнядзвінскага раёна. Царква пабудавана ў 1992 годзе з дрэва. Вырашана ў традыцыях народнага дойлідства. Прамавугольны зруб пераходзіць у 3-гранную апсіду, над якой высокі 2-схільны бляшаны дах з макаўкай па цэнтры пераходзіць у вальмавы. Да франтальнага фасада далучана 3-ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) шатровая званіца-прытвор. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з акенцамі.

 

Царква ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца. г. п. Асвея. Верхнядзвінскі раён. Фотаздымак з сайта https://hram.by

ЛІТАРАТУРА

1. Храм великомученика Георгия Победоносца // Храмы и монастыри Полоцкой епархии : фотоальбом / текст: О. В. Молодечкина, А. М. Якубовского ; фото О. В. Молодечкина. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2006. – С. 53.

2. Царква ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 20–21.

3. Черняева, Л. Рождественская звезда над Освеей / Л. Черняева // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2012. – 6 студз. – С. 7.