Царква у імя свяціцеля Мікалая Цудатворца. Браслаўскі раён, в. Іказнь
- Подробности
- Створана 22.10.2018 15:23
- Адноўлена 24.01.2019 15:19
Мікалаеўская царква знаходзіцца ў цэнтры в. Іказнь, пабудавана ў 1905 годзе з цэглы на месцы папярэдняга храма, які ўпамінаецца ў 1881 годзе.
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Трохчасткавая аб'ёмна прасторавая кампазіцыя храма складаецца з прытвора-званіцы, малітоўнай залы і 5-граннай апсіды.
Асноўны канападобны аб'ём мае 2-і нізкі квадратны ў плане ярус, 4-схільны пакаты дах якога завершаны цыбулепадобнай галоўкай на 8-гранным барабане. Надбудаваная над прытворам 2-ярусная званіца завершана шатром з макаўкай. Арачны ўваходны праём аформлены 2-гранным парталам на калонках.
Архітэктурны дэкор уключае аркатурныя паясы, пластычныя ліштвы арачных аконных праёмаў, вуглавыя калонкі, прафіляваныя карнізы на сухарыках.
ЛІТАРАТУРА
1. Мікалаеўская царква // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 151.
2. Праваслаўная царква святога Мікалая ў Іказні // Архітэктурная спадчына Браслаўшчыны : гістарычна-архітэктурны нарыс / К. С. Шыдлоўскі. – Мінск : Полымя, 1996. – С. 76–79.
3. Свята-Мікалаеўская царква // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – С. 92.
4. Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 183.