Касцёл Святога Станіслава. Браслаўскі раён, в. Далёкія
- Подробности
- Створана 22.10.2018 15:23
- Адноўлена 24.01.2019 16:10
У сярэдзіне 30-х гадоў ХХ ст. у в. Далёкія Браслаўскага раёна пабудаваны касцёл Святога Станіслава.
Храм знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі, на невялікім узвышшы, сярод сосен. Помнік архітэктуры канструктывізму.
Гэта аднавежавы, трохнефавы з пяціграннай апсідай будынак. Высокая, квадратная ў плане, вежа завершана фігурным купалам з вежачкай. Аналагічная вежачка ўпрыгожвае алтарную частку. Фасады больш нізкіх бакавых і цэнтральнага нефаў прарэзаны вялікімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Апсіда і тарцы бакавых нефаў маюць лучковыя праёмы. Усе аб'ёмы накрыты самастойнымі дахамі. Архітэктуры храма ўласцівы чысціня ліній і гарманічнасць кампазіцыі.
У інтэр'еры абраз XVIII ст. «Каранаванне Маці Божай».
ЛІТАРАТУРА
1. Касцёл Святога Станіслава // Архітэктурная спадчына Браслаўшчыны : гістарычна-архітэктурны нарыс / К. С. Шыдлоўскі. – Мінск : Полымя, 1996. – С. 92.
2. Касцёл Святога Станіслава // Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фат. А. Л. Дыбоўскі. – Мінск : БелЭн, 2008. – С. 117.
3. Касцёл Святога Станіслава // Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2000. – С. 53.