Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Касцёл Святога Юзафа. Браслаўскі раён, в. Барадзінічы

Касцёл Святога Юзафа знаходзіцца ў цэнтры в. Барадзінічы Браслаўскага раёна. Пабудаваны ў 1836 годзе.

Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Прамавугольны ў плане аб'ём пад 2-схільным дахам, трохвугольны франтон якога на фасадзе завершаны 3-яруснай 8-граннай драўлянай званічкай. Канічны дах паўкруглай апсіды завершаны 8-граннай сігнатуркай. Сіметрыя фасада вылучана арачнымі праёмамі ўвахода і 2-х бакавых аконных праёмаў.

Атынкаваныя і пабеленыя элементы архітэктурнага дэкору кантрастна вылучаюцца на паліхромным фоне бутавай муроўкі. Франтон фасада запоўнены роспісам і скульптурай Мадонны ў арачнай экседры.

Зала храма перакрыта плоскай столлю. Цэнтральны 4-калонны і 2 бакавыя 2-пілястравыя алтары вырашаны ў стылі неакласіцызму са стылізаваным дарычным антаблентам. У цэнтральным алтары абраз Маці Божай Міласэрнай.

Касцёл Святога Юзафа. Браслаўскі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byКасцёл Святога Юзафа. Браслаўскі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by

ЛІТАРАТУРА

1. Касцёл Святога Юзафа // Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фат. А. Л. Дыбоўскі. – Мінск : БелЭн, 2008. – С. 25–26.

2. Касцёл Святога Іосіфа // Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2000. – С. 11–12.

3. Касцёл Святога Юзафа // Хрысціянскія храмы Беларусі на фотаздымках Яна Балзункевіча. Пачатак ХХ стагоддзя / уклад.: А. М. Кулагін, У. А. Герасімовіч. – Мінск : Ураджай, 2000. – С. 7.