Касцёл Святога Андрэя Баболі. Пастаўскі раён, г. п. Лынтупы
- Подробности
- Створана 22.10.2018 15:23
- Адноўлена 07.03.2019 09:10
Беламураваны касцёл Святога Андрэя Баболі пабудаваны ў 1908–1914 гг. на цэнтральнай плошчы былога мястэчка Лынтупы. Касцёльны пляц акаймаваны бутавай агароджай з трохпралётнай брамай. Касцёл – помнік архітэктуры неабарока. Манументальная буйнамаштабная двухвежавая трохнефавая базіліка з паўкруглай апсідай. Двух'ярусны «карабель» храма схаваны за кулісамі галоўнага фасада, цэнтр якога вылучаны двух'ярусным рызалітам з пілястравым порцікам і трохвугольным франтонам наверсе. Архітэктурная дынаміка і пластыка сканцэнтраваны на верхніх ярусах вежаў, крапаваных прафіляванымі карнізамі і пілястрамі, завершаных гранёнымі ліхтарамі. Рытміку бакавых фасадаў ствараюць высокія арачныя вокны.
У інтэр'еры мастацкую каштоўнасць мае абраз «Св. Ганна» (мяжа XVIII–XIX ст.), 2 фератроны ў стылі ракако (XVIII ст.).
ЛІТАРАТУРА
1. Касцёл Святога Андрэя Баболі // Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2000. – С. 90–91.
2. Касцёл Святога Андрэя Баболі // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў ; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2001. – С. 544.
3. Касцёл святога апостала Андрэя // Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фат. А. Л. Дыбоўскі. – Мінск : БелЭн iмя П. Броўкi, 2008. – С. 203–204.
СПАСЫЛКІ