Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Касцёл Троіцкі. Пастаўскі раён, в. Дунілавічы

Троіцкі касцёл – манументальны помнік архітэктуры барока, які стаіць у цэнтры в. Дунілавічы, што раскінулася на маляўнічай узгоркавай мясцовасці. Пабудаваны ў 1769–1773 гг. з цэглы пры двухпавярховым мураваным кляштары дамініканцаў (не захаваўся). Да яго тут стаяў драўляны касцёл, заснаваны ў 1683 г. па фундацыі Елізаветы Белазёр. Насупраць быў пастаўлены драўляны касцёл, які згарэў у 1890 г., пасля чаго было забаронена яго аднаўленне. Таму вернікі па-за мястэчкам збудавалі новы драўляны храм.

3 1919 г. зноў дзейнічае як касцёл (на 1932 г. налічваў 7600 парафіян). Вырашаны па каноне трохнефавай двухвежавай базілікай з трансептам і прамавугольнай апсідай. Двухсхільныя дахі крылаў трансепта і цэнтральнага нефа закрыты па тарцах фігурнымі франтонамі. Над развітым антаблементам галоўнага фасада ўзнесены дзве чацверыковыя, са скошанымі вугламі, двух'ярусныя вежы, завершаныя паўсферычнымі купаламі з дэкаратыўнымі ліхтарамі. Паміж вежамі ўзвышаецца фігурны шчыт з валютамі ў аснове, над апсідай – шчыт са складана крапаваным франтонам, выгнутыя фасады бакавых крылаў трансепта таксама завершаны фігурнымі франтонамі. Бакавыя фасады расчлянёны лучковымі вокнамі і спаранымі пілястрамі ў прасценках, будынак апяразаны шырокім прафіляваным карнізам. У аздабленні фасадаў выкарыстаны плоскія і ўвагнутыя пілястры, прафіляваныя цягі, раскрапоўкі, валюты, плоскія лучковыя нішы і вокны. Уваход вылучаны парталам, створаным у XIX ст. у стылі класіцызму. Унутры цыліндрычныя і крыжовыя скляпенні нефаў трымаюцца на падпружных арках паміж імі, насценных пілястрах, размаляваных раслінным арнаментам і картушамі. Апсіда ўпрыгожана двух'ярусным стукавым алтаром. Мастацкую каштоўнасць уяўляе каваная брама агароджы касцёльнага пляца, вырашаная ў стылі ракако.

 

Капліца. Касцёл Святой Троіцы. Фотаздымак з сайта http://postavy.of.by/Троіцкі касцёл у в. Дунілавічы. Фотаздымак з сайта http://postavy.of.by/Троіцкі касцёл у в. Дунілавічы. Фотаздымак з сайта https://radzima.org

ЛІТАРАТУРА

1. Касцёл Найсвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканцаў // Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фат. А. Л. Дыбоўскі. – Мінск : БелЭн iмя П. Броўкi, 2008. – С. 136–137.

2. Касцёл Прасвятой Тройцы // Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2000. – С. 60–61.

3. Касцёл Прасвятой Тройцы // Хрысціянскія храмы Беларусі на фотаздымках Яна Балзункевіча. Пачатак XX стагоддзя [Выяўленчы матэрыял] = Christian churches and temples of Belarus in the pictures of Ian Balzunkevich, early XX century / уклад.: А. М. Кулагін, У. А. Герасімовіч. – Мінск : Ураджай, 2000. – С. 69.

4. Троіцкі касцёл // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў ; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2001. – С. 542–543.

 

СПАСЫЛКІ

Дуниловичи — костел Святой Троицы