Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква ў гонар Прасвятой Багародзіцы. Пастаўскі раён, в. Асінагарадок

Свята-Пакроўская царква ў в. Асінагарадок маляўніча размешчана на схіле пагорка ў паўднёвай частцы паселішча. Царква змяніла драўляны храм, пабудаваны ў 1856 годзе на сродкі князя Ігнація Друцкага-Любецкага. А яшчэ раней тут таксама стаяў драўляны храм, пабудаваны ў 1782 годзе па фундацыі князя Ануфрыя Друцкага-Любецкага.

Архітэктурны стыль помніка нагадвае царкоўнае дойлідства рускай Поўначы. Царква вырашана падоўжаным прамавугольным зрубам, да якога далучана пяцігранная апсіда з дзвюма бакавымі рызніцамі. У вальмавы дах урублены чацвярык, двухсхільны дах якога завершаны васьмігранным барабанам з шатром і макаўкай. Вертыкальна ашаляваныя фасады расчлянёны брусамі-сцежкамі паміж высока ўзнятымі прамавугольнымі вокнамі. 3 рускага царкоўнага дойлідства запазычаны «грабеньчыкі» дахаў, лемяховыя пакрыцці купалоў і шатроў, сеткаватыя пераплёты вокнаў, цыбулепадобныя купалы. У агульнай прасторы храма перагародкай адасоблены прытвор з хорамі над уваходам, драўляным разным трох'ярусным іканастасам вылучана апсіда.

Мастацкую каштоўнасць уяўляюць абразы «Святы Аляксандр Неўскі» і «Георгій Перамоганосец» (сярэдзіна XIXст., дошка, алей, металічны абклад), «Святы Мікалай» (пачатак XIX ст., палатно на дошцы, алей, чаканная шата 1811 г.), абразы мяжы XVIII–XIX ст. «Маці Божая з дзіцем» і «Апостал Пётр» (палатно, дошка). Перад царквой адасоблена пастаўлена званіца, пірамідальны ніжні ярус якой вымураваны з бутавага каменю, верхні – драўляны – завершаны цыбулепадобным купалам з макаўкай.

 

Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў в. Асінагарадок. Фотаздымак з сайта http://www.pravoslavie.by/

ЛІТАРАТУРА

1. Драўляная Свята-Пакроўская царква ў в. Асінагарадок Пастаўскага раёна // Краязнаўчая газета. – 2008. – № 15 (крас.). – С. 4.

2. Свята-Пакроўская царква // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – С. 12.

3. Свята-Пакроўская царква // Хрысціянскія храмы Беларусі на фотаздымках Яна Балзункевіча. Пачатак XX стагоддзя / уклад.: А. М. Кулагін, У. А. Герасімовіч. – Мінск : Ураджай, 2000 – С. 13.

4. Свята-Пакроўская царква ў в. Асінагарадок // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў ; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2001. – С. 540.

5. Храм Покрова Пресвятой Богородицы в д. Осиногородок // Храмы и монастыри Полоцкой епархии : фотоальбом / текст: О. В. Молодечкина, А. М. Якубовского ; фото О. В. Молодечкина. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2006. – С. 40.

6. Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 21.