Царква ў гонар Ражджаства Святога Іаана Прадцечы. Пастаўскі раён, в. Груздава
- Подробности
- Створана 22.10.2018 15:23
- Адноўлена 07.03.2019 11:36
Царква ў гонар Ражджаства Святога Іаана Прадцечы знаходзіцца ў паўночнай частцы в. Груздава, на плошчы. Пабудавана на мяжы XIX–XX ст. з бутавага каменю. Яе архітэктура атрымала эклектычны мастацка-стылёвы характар – спалучэнне форм стылю класіцызму і візантыйска-рускага царкоўнага дойлідства. Прамавугольная ў плане пабудова з трох'яруснай вежай-званіцай (васьмярык на чацверыках).
Архітэктурны эфект заснаваны на спалучэнні паліхромнай бутавай муроўкі сцен з атынкаванымі і пабеленымі элементамі дэкору – вуглавыя лапаткі, прафіляваныя карнізы, ліштвы арачных вокнаў. У сілуэце храма дамінуе пакаты шацёр званіцы з макаўкай у завяршэнні.
ЛІТАРАТУРА
1. Пракаповіч, І. Метрычныя кнігі Груздаўскай царквы / І. Пракаповіч // Пастаўскi край. – 2007. – 17 студз. – С. 4.
2. Свята-Іаана-Прадцечанская царква // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – С. 65.
3. Храм Рождества святого пророка Иоанна Предтечи в д. Груздово // Храмы и монастыри Полоцкой епархии : фотоальбом / текст: О. В. Молодечкина, А. М. Якубовского ; фото О. В. Молодечкина. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2006. – С. 20.
4. Царква ў гонар Ражджаства святога Іаана Прадцечы // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 132.