Царква ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы. Пастаўскі раён, в. Манькавічы
- Подробности
- Створана 22.10.2018 15:23
- Адноўлена 07.03.2019 11:49
Свята-Успенская царква размешчана на ўсходняй ускраіне в. Манькавічы. Царква пабудавана з бутавага каменю. Асноўны квадратны ў плане аб'ём пакрыты пакатым шатром. Да асноўнага аб'ёму далучаны вялікі квадратны бабінец, завершаны вежай званіцы, і паўкруглая апсіда. Пры ўваходзе – невялікі прытвор. Дэкаратыўныя дэталі выкананы з цэглы і атынкаваны. Царква – помнік эклектычнай архітэктуры. Каменную царкву пачалі будаваць у 1855 годзе. У 1871 годзе яна была ўрачыста асвячона. У лістападзе 1943 года будынак быў спалены, знішчаны былі і шматлікія звесткі пра вёску, яе жыхароў і ўладароў. Але вяскоўцы змаглі вынесці з храма ўсё каштоўнае – царкоўныя кнігі, абразы.
У 1991 годзе жыхары в. Манькавічы пачалі аднаўляць свой храм.
ЛІТАРАТУРА
1. Громаў, Я. Гісторыя Манькавіцкай царквы / Я. Громаў // Пастаўскі край. – 2001. – 10 лют. – С. 2.
2. Свята-Успенская царква // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў ; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2001. – С. 539–540.
3. Храм Успения Пресвятой Богородицы в д. Маньковичи // Храмы и монастыри Полоцкой епархии : фотоальбом / текст: О. В. Молодечкина, А. М. Якубовского ; фото О. В. Молодечкина. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2006. – С. 20.
4. Царква ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 253.